МІНСК, 30 кас - Sputnik. У Беларусі зацвердзілі ў новых рэдакцыях шэраг палажэнняў у сферы рэгулявання абароту лекавых сродкаў, адпаведная пастанова Савета міністраў №611 ад 27 кастрычніка апублікавана ў пятніцу на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Дакументам зацвярджаюцца змены, якія ўносяцца ў палажэнне аб парадку і ўмовах выдачы міністэрствам аховы здароўя заключэнняў на ўвоз лекавых сродкаў на тэрыторыю Беларусі.
Гаворка ідзе аб увозе незарэгістраваных прэпаратаў, прызначаных для дзяржрэгістрацыі, аказання меддапамогі канкрэтнаму пацыенту, забеспячэння ранняга доступу да новых метадаў лячэння і для выкарыстання на выставах. Акрамя таго, у палажэнні гаворыцца аб парадку правозу праз мяжу зарэгістраваных і незарэгістраваных лекаў, якія ўвозяцца для правядзення даклінічных даследаванняў і клінічных выпрабаванняў, папярэджання і ліквідацыі НС або ў якасці замежнай бязвыплатнай дапамогі.
Таксама ўрад зацвердзіў палажэнне аб парадку і ўмовах ажыццяўлення дзяржрэгістрацыі або пацверджання дзяржрэгістрацыі лекавых сродкаў.
Дадзены дакумент не распаўсюджваецца на дзяржаўную рэгістрацыю прэпаратаў у спрошчаным парадку, пералічаных ва ўказе прэзідэнта №499 ад 31 снежня 2019 года, і рэгістрацыю лекаў у рамках ЕАЭС. Пастановай Саўміна, акрамя гэтага, зацверджана змененае палажэнне аб структуры, парадку фарміравання і вядзення дзяржаўнага рэестра лекавых сродкаў.
Пастанову Савета міністраў №611 ўступіць у сілу з 20 лістапада бягучага года.