Плюс 970 новых выпадкаў: Мінздароўя агучыла свежую статыстыку па COVID-19

© Sputnik / Валерий Мельников / Перайсці ў медыябанкУрачы здымаюць з сябе сродкі індывідуальнай абароны
Урачы здымаюць з сябе сродкі індывідуальнай абароны - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Па звестках ведамства, колькасць ахвяр ускладненняў, выкліканых каронавіруснай інфекцыяй, дасягнула 977 пацыентаў.

МІНСК, 30 кас - Sputnik. Колькасць хворых на каронавірус у Беларусі наблізілася да 97,5 тысячы чалавек, пра гэта ў пятніцу заявілі ў міністэрстве аховы здароўя рэспублікі.

Першы пацыент, якому зрабілі расійскую прышчэпку ад каронавіруса - Sputnik Беларусь
Мінздароўя распавяло пра адчуванне беларусаў, якія выпрабоўваюць "Спутник V"

"Зарэгістравана 97 499 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19", - агучылі дакладную лічбу ў ведамстве.

У мінулы чацвер быў пабіты абсалютны рэкорд па колькасці тых, хто захварэў на COVID-19 за суткі - іх аказалася 984 чалавекі. У пятніцу гэтая лічба крыху паменшылася, але ўсё роўна засталася вялікая: было выяўлена 970 новых выпадкаў захворвання.

"За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 977 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў, з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй", - распавялі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Гэта значыць з учорашняга дня ад ускладненняў памерлі яшчэ чатыры пацыента - гэтая лічба застаецца стабільнай ў апошнія дні.

Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя на 30 кастрычніка, у Беларусі ачунялі і выпісаныя 85 982 чалавек, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. За суткі шэрагі здаровых папоўнілі 650 чалавек. Пры гэтым працягваюць лячыцца ад каронавіруса яшчэ 11 517 чалавек.

Усяго з лютага беларускія лабараторыі правялі 2 470 207 тэстаў на каронавірусную інфекцыю.

Стужка навiн
0