Белорусская АЭС - Sputnik Беларусь
БелАЭС
Беларускую атамную станцыю ў Астраўцы называюць "будоўляй стагоддзя". Хто падтрымлівае АЭС? Хто выступае супраць яе функцыянавання? Які ўплыў на эканоміку Беларусі аказвае станцыя пасля свайго запуску? Апошнія навіны пра БелАЭС і развіццё атамнай энергетыкі Беларусі – у матэрыялах Sputnik.

Пробны пуск турбіны энергаблока № 1 выкананы на БелАЭС

© Photo : Росатом / Аркадий СухонинБелАЭС
БелАЭС - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У цяперашні час на першым энергаблоку Беларускай атамнай станцыі ідзе паэтапны ўздым магутнасці.

МІНСК, 30 кас - Sputnik. Пробны пуск турбіны энергаблока № 1 выкананы на Беларускай атамнай станцыі, паведаміла прэс-служба карпарацыі Расатам.

Будаўніцтва БелАЭС - Sputnik Беларусь
Мінэнерга Беларусі назвала прэтэнзіі Літвы да БелАЭС галаслоўнымі

"Спецыялісты выканалі адну з самых важных аперацый на этапе падрыхтоўкі блока да пачатку выпрацоўкі электраэнергіі - вывад на намінальныя абарачэнні халастога ходу (без уключэння ў сетку) ротараў турбагенератара", - сказалі ў карпарацыі.

Па словах дырэктара праекта па ўзвядзенни Беларускай АЭС Віталя Паляніна, турбаагрэгат выведзены на намінальныя абароты.

"Усе паказчыкі, уключаючы вібрацыйны стан, у норме, што дазваляе нам прыступіць да праграмы выпрабаванняў турбіны (на халастой хадзе) і генератара перад уключэннем у сетку", - удакладніў ён.

Ядзернае паліва было загружана ў першы рэактар БелАЭС 7 жніўня, 11 кастрычніка ён быў выведзены на мінімальна кантраляваны ўзровень магутнасці. Зараз на блоку ідзе паэтапны ўздым магутнасці (да 40%).

Беларуская АЭС - найбуйнейшы расійска-беларускі эканамічны праект, генпадрадчыкам яе будаўніцтва з'яўляецца "Атамбудэкспарт" (уваходзіць у "Расатам"). Запуск першага рэактара папярэдне запланаваны на 7 лістапада бягучага года.

Станцыя з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай устаноўленай электрычнай магутнасцю 2400 МВт будуецца ў Астраўцы (Гродзенская вобласць). Для першай у краіне АЭС выбраны перадавой расійскі праект пакалення 3+, які цалкам адпавядае міжнародным нормам і рэкамендацыям МАГАТЭ па бяспецы. Увод у прамысловую эксплуатацыю энергаблока №2 запланаваны на 2022 год.

Стужка навiн
0