МІНСК, 2 ліс - Sputnik. "Беларуснафта-Сібір" - адзінае з прадпрыемстваў з беларускімі каранямі, якое ўвайшло ў 2020 годзе ў стратэгічны спіс сістэмаўтваральных арганізацый Расіі, паведамілі ў прэс-службе "Беларуснафты".
Міністэрства эканамічнага развіцця сфармавала гэты пералік для аказання магчымай дзяржпадтрымкі ў перыяд распаўсюджвання COVID-19.
"Калі казаць пра нафтасервіс, то сёння расійскае міністэрства прамысловасці Расійскай Федэрацыі распрацоўвае сістэму падтрымкі буравых кампаній.
Меры могуць распаўсюджвацца толькі на сістэмаўтваральныя прадпрыемствы. Калі сітуацыя з пандэміяй будзе ўскладняцца, то такую дзяржпадтрымку плануецца аказваць. Каб трапіць у групу прэтэндэнтаў, трэба адпавядаць пэўным крытэрам", - сказаў дырэктар кампаніі Дзмітрый Гузаў.
Расійскія ўлады ўнеслі "Беларуснафта-Сібір" у спіс у якасці адной з вядучых кампаній па прадастаўленні паслуг у галіне здабычы нафты і прыроднага газу.
Усяго ў гэтай катэгорыі значыцца 114 арганізацый, сярод іх ПАО "ГазпрАм", АТ "Раснафтагаз", ЛУКОЙЛ, а таксама энергетычныя холдынгі, вуглездабыўныя прадпрыемствы.