Прах паэта Змітрака Бядулі перапахаваюць 3 лістапада ў Мінску

© Photo : БелаПАНУсходнія могілкі ў Мінску
Усходнія могілкі ў Мінску - Sputnik Беларусь
Прах пісьменніка быў дастаўлены з Казахстана ў Беларусь на пачатку бягучага года - перапахаванне адбудзецца на Усходніх могілках.

МІНСК, 2 ліс - Sputnik. Прах вядомага беларускага паэта, празаіка і лінгвіста Змітрака Бядулі будзе перапахаваны ў аўторак 3 лістапада на Усходніх могілках у Мінску, паведамілі Sputnik у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры.

Змітрок Бядуля: На горне душы першы верш я каваў… - Sputnik Беларусь
Змітрок Бядуля: "На горне душы першы верш я каваў…"

Праца па вяртанні праху Бядулі з горада Уральска (Казахстан) на радзіму доўжылася шмат гадоў: ёй займаліся Міністэрства інфармацыі, Міністэрства культуры, Мінгарвыканкам, Фонду Марыі Магдалены Радзівіл, музей гісторыі беларускай літаратуры і айчынныя пісьменнікі.

Урачыстая цырымонія пахавання адбудзецца ў 14:00 на Усходніх могілках, на ёй будзе прысутнічаць сын класіка - Яфім Плаўнік, а таксама прадстаўнікі дзяржаўных і грамадскіх устаноў.

Змітрок Бядуля (Самуіл Плаўнік) нарадзіўся ў 1886 годзе ў вёсцы Пасадзец Лагойскага раёна. Разам з Янкам Купалам ён працаваў у рэспубліканскіх газетах, быў рэдактарам дзіцячага часопіса "Зоркі" і краязнаўчага - "Наша зямля". Пісьменнік памёр на пачатку Вялікай Айчыннай вайны (3 лістапада 1941 года) падчас эвакуацыі і быў пахаваны на гарадскіх могілках Уральска.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала