Белорусская АЭС - Sputnik Беларусь
БелАЭС
Беларускую атамную станцыю ў Астраўцы называюць "будоўляй стагоддзя". Хто падтрымлівае АЭС? Хто выступае супраць яе функцыянавання? Які ўплыў на эканоміку Беларусі акажа станцыя пасля фінальнага запуску? Апошнія навіны пра будаўніцтва БелАЭС - у матэрыялах Sputnik.

Першы энергаблок БелАЭС уключаны ў энергасістэму рэспублікі

© Photo : Росатом / Аркадий СухонинБелАЭС
БелАЭС - Sputnik Беларусь
У першым квартале будучага года плануецца пачаць прамысловую эксплуатацыю першага рэактара атамнай станцыі ў Астраўцы.

МІНСК, 3 ліс - Sputnik. Першы энергаблок БелАЭС уключаны ў аб'яднаную энергасістэму Беларусі, паведаміла прэс-служба міністэрства энергетыкі.

"У 12:03 турбагенератар першага энергаблока Беларускай АЭС уключаны ў аб'яднаную энергасістэму краіны", - гаворыцца ў Telegram-канале Мінэнерга.

Градзірні БелАЭС - Sputnik Беларусь
Галоўны інжынер БелАЭС: Чарнобыль у Беларусі немагчымы

Раней стала вядома, што на Беларускай атамнай станцыі быў ажыццёўлены пробны пуск турбіны першага энергаблока. Гэта адна з самых важных аперацый на этапе падрыхтоўкі блока да пачатку выпрацоўкі электраэнергіі.

Па словах дырэктара праекта па ўзвядзенню Беларускай АЭС Віталя Паляніна, турбаагрэгат выведзены на намінальныя абароты.

"Усе паказчыкі, уключаючы вібрацыйны стан, у норме, што дазваляе нам прыступіць да праграмы выпрабаванняў турбіны (на халастой хадзе) і генератара перад уключэннем у сетку", - удакладніў ён.

У лістападзе пачнецца энергетычны пуск першага блока, то бок вытворчасць першых кілават-гадзін з выдачай іх у энергасістэму краіны. Увод энергаблока ў эксплуатацыю плануецца ў першым квартале 2021 года.

Беларуская АЭС - найбуйнейшы расійска-беларускі эканамічны праект, генпадрадчыкам яе будаўніцтва з'яўляецца "Атамбудэкспарт" (уваходзіць у "Расатам"). Станцыя з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай устаноўленай электрычнай магутнасцю 2400 МВт будуецца ў Астраўцы (Гродзенская вобласць). Для першай у краіне АЭС выбраны перадавой расійскі праект пакалення 3+, які цалкам адпавядае міжнародным нормам і рэкамендацыям МАГАТЭ па бяспецы. Увод у прамысловую эксплуатацыю энергаблока №2 запланаваны на 2022 год.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі