Прызначаны новы галоўны архітэктар Мінска

© Sputnik / Виктор ТолочкоМінгарвыканкам
Мінгарвыканкам - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Напрыканцы кастрычніка стала вядома, што галоўны архітэктар Мінска Вольга Радчанка пакінула свой пост, кантракт быў скасаваны па пагадненні бакоў.

МІНСК, 3 ліс - Sputnik. Галоўным архітэктарам Мінска ў аўторак прызначаная Вольга Верамей, пра гэта паведаміў афіцыйны Telegram-канал Мінгарвыканкама.

Да гэтага прызначэння Верамей кіравала галоўным упраўленнем горадабудаўніцтва, праектнай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай палітыкі Мінбудархітэктуры.

Нагадаем, у канцы кастрычніка галоўны архітэктар Мінска Вольга Радчанка пакінула свой пост, кантракт быў скасаваны па пагадненні бакоў. Яна займала пасаду са снежня 2019 года.

Пасада, на якой не затрымліваюцца

У 2011 годзе прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў Мінгарвыканкам за бюракратызм і цяганіну ў рэалізацыі інвестыцыйных праектаў. З гэтага моманту галоўныя архітэктары ў сталіцы змяняюцца рэгулярна.

Даўжэй усіх у параўнанні з іншымі прапрацаваў на гэтай пасадзе Павел Лучыновіч, але для яго ўсё скончылася гучным судовым працэсам.

Антырэкорд па знаходжанні на пасадзе усталяваў Аляксей Мартынаў, які у 2019 годзе займаў пасаду менш за месяц. Дарэчы, у той год абавязкі галоўнага горадабудаўніка сталіцы на сябе прымералі тры спецыяліста.

Іншая гэтак жа праблемная пазіцыя ў структуры Мінгарвыканкама - пасада начальніка Галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку.

Стужка навiн
0