Самалёты з Мінска ў Тбілісі не будуць лётаць да канца месяца

© Sputnik / Виктор ТолочкоСамалёт "Белавія" ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск"
Самалёт Белавія ў Нацыянальным аэрапорце Мінск - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Пры гэтым, як адзначылі ў нацыянальным перавозчыку, з грузінскай сталіцы ў беларускую рэйсы працягнуць выконвацца - па адным разе на тыдзень.

МІНСК, 4 ліс - Sputnik. Авіякампанія "Белавія" працягнула да 30 лістапада прыпыненне рэйсаў ва ўсе аэрапорты Грузіі, паведамілі Sputnik у прэс-службе нацыянальнага перавозчыка.

Самалёты Белавія ў Нацыянальным аэрапорце Мінск - Sputnik Беларусь
"Белавія" не паляціць у Ашхабад да новага года

"Гэта рашэнне грузінскіх уладаў", - удакладнілі там.

Пры гэтым у "Белавія" адзначылі, што з Тбілісі ў Мінск рэйсы будуць выконвацца, як і раней, па адным разе на тыдзень па пятніцах. Бліжэйшы самалёт з васільком вылеціць у беларускую сталіцу 6 лістапада.

Нагадаем, у мінулы аўторак нацыянальны перавозчык падоўжыў прыпыненне рэйсаў у Рыгу, Талін і Ларнаку да 14 снежня. Да гэтага "Белавія" адмяніла палёты ў Ашхабад да 1 студзеня 2021 года. Акрамя таго, да 27 сакавіка 2021 года не будзе рэйсаў у Будапешт (акрамя 8 лістапада) і Алматы.
Вярнуць грошы за адмененыя рэйсы або змяніць даты вылету можна да 30 сакавіка 2021 года.

Акрамя таго, да 27 сакавіка наступнага года не будуць выконвацца рэйсы ва ўсе пункты Расіі (акрамя маскоўскага аэрапорта "Дамадзедава") у сувязі з адсутнасцю дазволу з боку РФ.

Як раней паведамляў Sputnik, у верасні Беларусь і РФ дамовіліся аб аднаўленні рэгулярных палётаў. Зараз "Белавія" і "Аэрафлот" выконваюць па тры рэйсы на тыдзень паміж Мінскам і Масквой.

Стужка навiн
0