Радыё

Эксперт назваў аптымальны варыянт перакідання беларускага транзіту на РФ

© Photo : Из личного архива Станислава МитраховичаЭксперт расійскага Фонду нацыянальнай энергетычнай бяспекі Станіслаў Мітраховіч
Эксперт расійскага Фонду нацыянальнай энергетычнай бяспекі Станіслаў Мітраховіч - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Расія можа даць Беларусі шэраг прэферэнцый пры перакідцы грузапатокаў на расійскія парты, але патрэбныя гарантыі, што гэтая перакідка адбудзецца "не на словах", адзначае эксперт расейскага Фонду нацыянальнай энергетычнай бяспекі Станіслаў Мітраховіч.
Эксперт назвал оптимальный вариант переброски белорусского транзита на РФ

Напрыклад, бонусы могуць быць прадастаўлены за кошт зніжэння тарыфаў РЖД, кажа суразмоўца Sputnik. Тарыфы на паслугі РЖД вызначае Федэральная антыманапольная служба, "таму тут частка тарыфаў можа памяняць ФАС, а частка ўрад", дадае эксперт.

Вагон грузавога цягніка на чыгунцы, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
У Кітаі занепакоеныя, што санкцыі ЕС супраць Мінска пагражаюць чыгуначным перавозкам

"Акрамя таго, можна будаваць прадуктаправоды, каб нафтапрадукты з Беларусі пастаўляліся па трубах у расійскія парты ва Усць-Лугу або Прыморск, і ў такім выпадку транспарціроўка іх будзе танней, чым па чыгунцы", - разважае Мітраховіч.

Аднак будаўніцтва новай інфраструктуры для пастаўкі беларускіх нафтапрадуктаў у расійскія парты мае сэнс толькі ў тым выпадку, "калі расійскі бок будзе ўпэўнены, што Беларусь сапраўды гатовая займацца гэтай пераарыентацыяй", дадае Мітраховіч.

"Нам трэба быць упэўненымі ў тым, што нашы саступкі Беларусі ў пытаннях транспарту, у пытаннях тарыфаў і ў пытаннях будаўніцтва новай інфраструктуры будуць абумоўлены тым, што Беларусь сапраўды, а не на словах будзе гатовая пераарыентавацца", - падкрэслівае суразмоўца.

Пакуль жа "Лукашэнка часам забывае, што Прыбалтыка, ад якой ён асцерагаецца сысці ў пытаннях транзіту, толькі што яго збіралася зрынуць", дадае эксперт.

"Скончыцца тым, што Расія скажа: "ну добра, калі вы не гатовыя пераарыентавацца, жывіце далей з Літвой і чакайце, пакуль Літва вас зрыне", я не выключаю, што такое развіццё падзей таксама магчыма, але аптымальна было б дамовіцца аб стратэгічнай пераарыентацыі беларускіх тавараў на расійскія парты, але мы павінны атрымаць гарантыі, што гэта не на адну ноч, а працяглы працэс", - рэзюмуе эксперт.

Нагадаем, раней беларускі прэм'ер Раман Галоўчанка заявіў аб тым, што пытанне пераарыентацыі грузапатокаў з Беларусі з партоў Балтыі ў Расію на дадзены момант прапрацоўваецца.

Стужка навiн
0