Расійскую вакцыну ад каронавіруса могуць вырабляць на "Белмедпрэпаратах"

© Sputnik / Вера ДашкевичПрадпрыемства "Белмедпрэпараты"
Прадпрыемства Белмедпрэпараты - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Для вытворчасці расійскай вакцыны ў Беларусі ўжо практычна ўзгаднілі пляцоўку, ідзе трансфер тэхналогій.

МІНСК, 5 ліс - Sputnik. Вытворчасць расійскай вакцыны можа быць наладжана на "Белмедпрэпаратах", распавёў намеснік міністра аховы здароўя Барыс Андрасюк, паведамляе прэс-служба міністэрства аховы здароўя.

Расійская вакцына Спутник V - Sputnik Беларусь
Масавая вакцынацыя ад COVID-19 у Беларусі пакуль не плануецца

Падчас учорашняй размовы Аляксандр Лукашэнка прапанаваў Уладзіміру Пуціну арганізаваць у Беларусі вытворчасць вакцыны ад каронавіруса з выкарыстаннем расійскіх тэхналогій. Расійскі лідар гэтую прапанову падтрымаў. Сёння стала вядома, што ўжо практычна ўзгаднілі і прадпрыемства, якое зоймецца такой вытворчасцю.

"Пляцоўку практычна ўзгаднілі - гэта "Белмедпрэпараты". Цяпер ідзе адпрацоўка перадачы, трансферу тэхналогій. Якая будзе вакцына, тэхналогія - гэтая размова ідзе ўжо непасрэдна паміж спецыялістамі (Беларусі і Расіі - Sputnik)", - сказаў намеснік міністра.

Нагадаем, што выпрабаванні расійскай вакцыны ад каронавіруса "Спутник V" у Беларусі пачаліся 1 кастрычніка. У даследаванні ўдзельнічаюць 100 добраахвотнікаў. Міністэрства аховы здароўя паведамляў, што ўсе яны адчуваюць сябе добра. Масавая ж вакцынацыя ад COVID-19 пакуль не плануецца, думаць аб тэрмінах можна будзе толькі пасля завяршэння ўсіх клінічных выпрабаванняў.

Стужка навiн
0