Больш за тысячу памерлых: Мінздароўя агучыла статыстыку па каронавірусе

© Sputnik / Илья Питалев / Перайсці ў медыябанкМедыкі ў ахоўных масках
Медыкі ў ахоўных масках - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Колькасць смяротных зыходаў пераадолела мяжу ў тысячу чалавек, расце і лік тых, хто заразіўся COVID-19.

МІНСК, 6 ліс - Sputnik. У Беларусі колькасць ахвяр каронавіруса склала 1 001 чалавек, паведаміла ў пятніцу прэс-служба міністэрства аховы здароўя.

Медыцынскія работнікі ў аддзяленні рэанімацыі і інтэнсіўнай тэрапіі - Sputnik Беларусь
Колькасць новых выпадкаў COVID у РФ перавысіла 20 тысяч

За апошнія суткі памерлі тры чалавекі. Медыкі адзначаюць, што ва ўсіх памерлых былі хранічныя захворванні.

Выяўлены 991 новы выпадак заражэння каронавірусам - лічба стала рэкорднай, папярэдні максімальны паказчык быў зафіксаваны 4 лістапада і склаў 984 чалавекі. Выпісаныя са шпіталяў 424 пацыента, якія вылечыліся ад COVID-19.

Усяго за час пандэміі ў краіне заразіліся каронавіруснай інфекцыяй 104 286 чалавек, паправіліся і былі выпісаныя са шпіталяў 89 555 пацыентаў.

Нагадаем, што напярэдадні прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў нараду, прысвечаную мерам супрацьдзеяння распаўсюджванню вірусных інфекцый. Кіраўнік дзяржавы выказаўся супраць татальных абмежавальных мер з-за каронавіруса.

Стужка навiн
0