"Белавія" падпісала кантракт на пастаўку трох самалётаў новага пакалення Embraer E195-E2 ў лютым бягучага года.
Чакаецца, што першы лайнер прыбудзе ў Мінск ужо ў снежні, яшчэ два - у сакавіку і красавіку наступнага года.
Зараз спецыялісты бразільскай кампаніі Embraer брэндзіруюць новыя беларускія самалёты: наносяць надпісы і фарбуюць фюзеляжы.