Гэтай восенню некаторыя наведвальнікі Маскоўскага заапарка не могуць стрымаць воклічаў замілавання, праходзячы міма вальера з альпакамі. Усё таму, што там з'явілася дзіцяня, якога назвалі Вітамін.
Малы з'явіўся на свет у пары альпак Кіры і Жорыка 7 кастрычніка. На відэа захаваная прагулка дзіцяня і яго маці па вальеры. Вітамін весела гарэзуе і нырае ў гару апалага восеньскага лісця.
У Маскоўскім заапарку разлічваюць, што малое будзе харчавацца матчыным малаком на працягу паўгода. Пасля гэтага яно пяройдзе на больш цвёрдую ежу - сена і грануляваныя кармы, часам ласавацца садавінай і гароднінай.
Для альпакі Кіры гэта ўжо чацвёртае дзіцяня. Дасведчаная маці ўважліва сочыць за малым і наведвальнікамі. І калі ёй не спадабаўся чалавек, яна можа адразу гэта паказаць, плюнуўшы ў яго.
Альпак - адамашненых родзічаў вярблюдаў - перуанскія індзейцы разводзяць каля 6 тысяч гадоў. Лёгкая і цёплая поўсць жывёл выкарыстоўваецца для вырабу адзення, коўдраў і прадметаў для дома.