https://bel.sputnik.by/20201108/Provady--armyu-shto-el-chago-zhadal--yakya-abrady-ladzl-belarusy-1043358362.html
Провады ў армію: што елі, чаго жадалі і якія абрады ладзілі беларусы
Провады ў армію: што елі, чаго жадалі і якія абрады ладзілі беларусы
Sputnik Беларусь
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае пра старажытную традыцыю, якая не саступала сваёй ўрачыстасцю вяселлям – праводны вечар. 08.11.2020, Sputnik Беларусь
2020-11-08T18:00+0300
2020-11-08T18:00+0300
2023-04-18T20:32+0300
спадчына
культура
у беларусі
цiкавосткi
армія
беларусь
традыцыі і абрады
ларыса мятлеўская
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102890/09/1028900998_0:510:5184:3426_1920x0_80_0_0_5809abe30f55f796d50489464aae1020.jpg
У апошнія дні восені з даўніх часоў на Беларусі было прынята адпраўляць навабранцаў на службу ў войска. З гэтай нагоды з цягам часу ў народзе быў выпрацаваны адмысловы абрад, які па ўрачыстаці амаль не саступаў вяселлю.Нягледзячы на ўсе вясковыя справы, звязаныя з нарыхтоўкай ураджаю, самым вялікім клопатам для гаспадароў, калі ў сям’і быў хлопец прызыўнога ўзросту, лічылася арганізацыя праводнага вечара.Вось, як пра гэтыя часы пісаў беларускі этнограф і фалькларыст Аляксандр Сержпутоўскі ў сваёй кнізе "Прымхі і забабоны беларусаў-палешукоў": "Хлопцы ходзяць п’яныя, гуляюць перад канцом, паюць песні да прашчаваюцца з дзеўкамі. Ніколі так хлопцы не любілі моцно, як цяпер, ніколі не рваласо так сэрцэ, як цяпер на прашчанні. Дзеўкі ходзяць да знахарак варажыць, ці застанецца любы, ці не. А жытка пачынаецца цёмная бы асенняя ночка".Пілі, біліся і хадзілі ў госціПрацягласць і ўмовы службы ў войску ў розныя гістарычныя перыяды на Беларусі былі розныя. З канца ХІХ стагоддзя тэрмін службы ў царскім войску значна скараціўся ад 25 да 6 год. Замест рэкруцкай была ўведзена ўсеагульная вайсковая павіннасць, якая ў 1874 годзе распаўсюдзілася і на Беларусь. Такі парадак набору захоўваўся практычна да Кастрычніцкай рэвалюцыі.Увосень будучыя салдаты пасля заканчэння асноўных сельскагаспадарчых работ цалкам вызваляліся ад усялякай працы. Яны складалі часовы нефармальны гурт, у якім былі свае нормы паводзін. Калі ў штодзённым жыцці бойкі і п’янства строга асуджаліся, то навабранцам гэта дазвалялася, было нормай. Яны, прыбраўшыся ў лепшае адзенне. Хадзілі цэлымі днямі ў госці адзін да аднаго, да сваякоў, суседзяў і ўвогуле маглі зайсці ў любую хату. Адмовіць у пачастунку навабранцам было нельга. Часам увечары паміж хлопцамі адбываліся бойкі і сваркі, але сельская грамада ўсё ім даравала. У народнай свядомасці яны былі ўжо як бы выведзены за межы разумнага ладу вясковага жыцця. Дарэчы пасля провадаў, выйшаўшы на вуліцу хлопцы з паклонамі прасілі прабачэння ва ўсіх, за магчымыя былыя крыўды.Білі талеркі "на шчасце" і збіралі грошы "на тытунь"Сама вечарына адбывалася так. Атрымаўшы павестку навабранец разам з родзічамі ехаў у царкву, дзе за яго здароўё служылі абедню. Пасля запрашалі сваякоў і аднавяскоўцаў на "вечар", акрэсліваючы дзень і гадзіну. У сам вечар каля хаты навабранца збіралася моладзь, а дзяўчаты прытанцоўваючы спявалі адпаведныя частушкі. Сталыя людзі праходзілі ў хату, рассаджваліся па лавах, гаманілі пакуль бацькі не запрашалі ўсіх за стол.Самыя ганаровыя месцы займаў навабранец і яго хросныя бацькі. Застолле, а іх было два, не адрознівалася ад звычайнай бяседы. Падчас яе гучалі сумныя песні, былыя рэкруты апавядалі рэкруцкія гісторыі, гучалі настаўленні бацькоў, анавяскоўцаў: "Каб табе служыць добра павязло", "Каб мы ў гэтай хаце тваё вяселле згулялі", "Каб бацькоў успамінаў і пісьма дамоў пісаў", "Служы, сынок, добра і сумленна, каб мы маглі ганарыцца табой" і іншыя. Перад навабранцам стаяла талерка, засланая хусцінкай і кожны павіны быў пакласці туды грошы на "тытунь", "папяросы", "паперу і аловак".Служба ў войску лічылася вялікім выпрабаваннем не толькі для маладога чалавека, але і ўсёй сям’і, якая ўспрымала "набор" з пэўнай доляй трагізму. Ад наяўнасці лішніх рабочых рук часам залежыў лёс вясковай сям’і. Можа менавіта таму "праводны вечар" быў так насычаны прымхамі і забабонамі, скіраванымі на забеспячэнне бяспекі члену сям’і, які мусіць пакінуць яе на доўгі час.Каб сын вярнуўсяўся са службы здаровы маці выпякала адмысловы хлеб.Каб праводзіць сына ў армію, маці пекла адмысловы хлеб Устаўшы з-за стала хлопец разбіваў талерку на шчасце і пераапранаўся ў іншую кашулю, а ў старую маці загортвала адзін з двух боханаў свежавыпечанага хлеба і хавала яе ў куфар. Там кашуля захоўвалася да вяртання з войска, а бохан павінен быў быць быць абавязкова цэлым, каб і сын вярнуўся дадому "цэлым". Другі бохан хлопцу давалі ў дарогу."Каб у добры час пайшоў і ў мірны час вярнуўся"Каб служба была лёгкай, перад выхадам з хаты блізкія выконвалі цэлы шэраг дзеянняў, якія мелі магічны характар. Так бацькі бласлаўлялі сына малітвай, абразамі з покуці і круглым боханам хлеба, ад якога ён павінны быў тры разы адкусіць.Выйшаўшы з хаты навабранец паварочваўся тварам у хату і прасіў ва ўсіх прабачэння, а маці ў гэты час пераварочвала вілкі, качаргу каля печы знізу ўверх, што ў народзе лічылася спосабам забеспячэння бесперашкоднага шляху. У двары магічныя дзеі працягваліся. Так сястра або блізкая сваячка павінна была адарваць гузік з кашулі навабранца, а ён у сваю чаргу павінны быў пакінуць след на пяску, які папярэдне перад ганкам насыпалі хлопцы. Сястра зграбала пясок з адбіткам следа ў кучку і завязвала ў хустачку разам з адарваным гузікам, кавалачкам з бохана хлеба ад якога адкусваў навабранец. Маці брала гэту катомачку і хавала яе за абразы ў хаце, дзе яна павінна была захоўвацца да вяртання сына з войска. Каб дапамагчы сыну ў дарозе, маці клала яму ў кішэню пералёт-траву, якая з’яўлялася абярэгам для падарожнікаў. Сваякі і моладзь праводзілі навабранца за вёску пад музыку, спевы і скокі.Праважалі хлопцаў са спевамі ды скокамі Адметнай асаблівасцю развітальнага вечара былі танцы, калі хлопец, якога праводзілі на службу танцаваў па чарзе з усімі дзяўчатамі, што былі на вечары. Пасля танца ён развітваўся з дзяўчынай, цалаваў і больш ужо не запрашаў яе. Некаторыя дзяўчаты пасля гэтага дарылі яму насовачку або пояс. Са сваёй нявестай хлопец танцаваў першы і апошні танец.Існавала традыцыя па якой дзяўчына вышывала на памяць свайму любаму маленькую хусцінку. У мінулым стагоддзі на Палессі яшчэ існаваў абрад чапляння хустачак да культавага дрэва на раздарожжы. Дзяўчына вышывала дзве хустачкі для сябе і для каханага. Яны ішлі на ўскрай вёскі да разлапістага дуба і прывязвалі іх да галінак. Калі пасля дэмабілізацыі хлопец вяртаўся да хаты пара мусіла зняць свае хустачкі. Па колькасці пар хустачак на дрэве меркавалі колькі хлопцаў не вярнулася ў родную вёску асабліва ў часы ліхалецця.Народны абрад пад назвай "провады" або "вечар" на вёсцы існуе і цяпер. Натуральна, што з цягам часу ён страціў большую частку элементаў старажытнай абярэгавай магіі, але многае ў абрадзе засталося некранутым часам. І цяпер многія сем’і, якія маюць прызыўніка традыцыйна збіраюць на ўрачыстасць сваякоў, моладзь і суседзяў і ладзяць пышнае застолле.
https://bel.sputnik.by/20190827/Belaruskae-adzenne-shto-nasl-nashy-prodk--pry-chym-tut-magya-1042534818.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2020
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102890/09/1028900998_221:0:4829:3456_1920x0_80_0_0_854f85c3ed4b06af988ba3bd6e3fa1a0.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спадчына, культура, у беларусі, цiкавосткi, армія, беларусь, традыцыі і абрады, ларыса мятлеўская
спадчына, культура, у беларусі, цiкавосткi, армія, беларусь, традыцыі і абрады, ларыса мятлеўская
Провады ў армію: што елі, чаго жадалі і якія абрады ладзілі беларусы
18:00 08.11.2020 (абноўлена: 20:32 18.04.2023) Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае пра старажытную традыцыю, якая не саступала сваёй ўрачыстасцю вяселлям – праводны вечар.
У апошнія дні восені з даўніх часоў на Беларусі было прынята адпраўляць навабранцаў на службу ў войска. З гэтай нагоды з цягам часу ў народзе быў выпрацаваны адмысловы абрад, які па ўрачыстаці амаль не саступаў вяселлю.
Нягледзячы на ўсе вясковыя справы, звязаныя з нарыхтоўкай ураджаю, самым вялікім клопатам для гаспадароў, калі ў сям’і быў хлопец прызыўнога ўзросту, лічылася арганізацыя праводнага вечара.
Вось, як пра гэтыя часы пісаў беларускі этнограф і фалькларыст Аляксандр Сержпутоўскі ў сваёй кнізе "Прымхі і забабоны беларусаў-палешукоў": "Хлопцы ходзяць п’яныя, гуляюць перад канцом, паюць песні да прашчаваюцца з дзеўкамі. Ніколі так хлопцы не любілі моцно, як цяпер, ніколі не рваласо так сэрцэ, як цяпер на прашчанні. Дзеўкі ходзяць да знахарак варажыць, ці застанецца любы, ці не. А жытка пачынаецца цёмная бы асенняя ночка".
Пілі, біліся і хадзілі ў госці
Працягласць і ўмовы службы ў войску ў розныя гістарычныя перыяды на Беларусі былі розныя. З канца ХІХ стагоддзя тэрмін службы ў царскім войску значна скараціўся ад 25 да 6 год. Замест рэкруцкай была ўведзена ўсеагульная вайсковая павіннасць, якая ў 1874 годзе распаўсюдзілася і на Беларусь. Такі парадак набору захоўваўся практычна да Кастрычніцкай рэвалюцыі.
І ўсё ж да мужчын, якія выканалі свой службовы абавязак перад грамадствам, у народзе ставіліся з вялікай пашанай, да іх прыслухоўваліся, з імі раіліся. Іх лічылі дысцыплінаванымі, адважнымі і здольнымі хутка прымаць важныя рашэнні, яны часта добра валодалі граматай. Служылых прасілі ўзначаліць добраахвотныя пажарныя дружыны, быць дэлегатамі па розных пытаннях ад вясковай грамады. Таму паступова беларускія сяляне пачалі ставіцца да службы як да неабходнасці і непазбежнай з’явы на жыццёвым шляху кожнага здаровага хлопца, што дасягнуў пэўнага ўзросту.
Увосень будучыя салдаты пасля заканчэння асноўных сельскагаспадарчых работ цалкам вызваляліся ад усялякай працы. Яны складалі часовы нефармальны гурт, у якім былі свае нормы паводзін. Калі ў штодзённым жыцці бойкі і п’янства строга асуджаліся, то навабранцам гэта дазвалялася, было нормай. Яны, прыбраўшыся ў лепшае адзенне. Хадзілі цэлымі днямі ў госці адзін да аднаго, да сваякоў, суседзяў і ўвогуле маглі зайсці ў любую хату. Адмовіць у пачастунку навабранцам было нельга. Часам увечары паміж хлопцамі адбываліся бойкі і сваркі, але сельская грамада ўсё ім даравала. У народнай свядомасці яны былі ўжо як бы выведзены за межы разумнага ладу вясковага жыцця. Дарэчы пасля провадаў, выйшаўшы на вуліцу хлопцы з паклонамі прасілі прабачэння ва ўсіх, за магчымыя былыя крыўды.
Білі талеркі "на шчасце" і збіралі грошы "на тытунь"
Сама вечарына адбывалася так. Атрымаўшы павестку навабранец разам з родзічамі ехаў у царкву, дзе за яго здароўё служылі абедню. Пасля запрашалі сваякоў і аднавяскоўцаў на "вечар", акрэсліваючы дзень і гадзіну. У сам вечар каля хаты навабранца збіралася моладзь, а дзяўчаты прытанцоўваючы спявалі адпаведныя частушкі. Сталыя людзі праходзілі ў хату, рассаджваліся па лавах, гаманілі пакуль бацькі не запрашалі ўсіх за стол.
Самыя ганаровыя месцы займаў навабранец і яго хросныя бацькі. Застолле, а іх было два, не адрознівалася ад звычайнай бяседы. Падчас яе гучалі сумныя песні, былыя рэкруты апавядалі рэкруцкія гісторыі, гучалі настаўленні бацькоў, анавяскоўцаў: "Каб табе служыць добра павязло", "Каб мы ў гэтай хаце тваё вяселле згулялі", "Каб бацькоў успамінаў і пісьма дамоў пісаў", "Служы, сынок, добра і сумленна, каб мы маглі ганарыцца табой" і іншыя. Перад навабранцам стаяла талерка, засланая хусцінкай і кожны павіны быў пакласці туды грошы на "тытунь", "папяросы", "паперу і аловак".
Служба ў войску лічылася вялікім выпрабаваннем не толькі для маладога чалавека, але і ўсёй сям’і, якая ўспрымала "набор" з пэўнай доляй трагізму. Ад наяўнасці лішніх рабочых рук часам залежыў лёс вясковай сям’і. Можа менавіта таму "праводны вечар" быў так насычаны прымхамі і забабонамі, скіраванымі на забеспячэнне бяспекі члену сям’і, які мусіць пакінуць яе на доўгі час.
Каб сын вярнуўсяўся са службы здаровы маці выпякала адмысловы хлеб.
Каб праводзіць сына ў армію, маці пекла адмысловы хлеб
Устаўшы з-за стала хлопец разбіваў талерку на шчасце і пераапранаўся ў іншую кашулю, а ў старую маці загортвала адзін з двух боханаў свежавыпечанага хлеба і хавала яе ў куфар. Там кашуля захоўвалася да вяртання з войска, а бохан павінен быў быць быць абавязкова цэлым, каб і сын вярнуўся дадому "цэлым". Другі бохан хлопцу давалі ў дарогу.
"Каб у добры час пайшоў і ў мірны час вярнуўся"
Каб служба была лёгкай, перад выхадам з хаты блізкія выконвалі цэлы шэраг дзеянняў, якія мелі магічны характар. Так бацькі бласлаўлялі сына малітвай, абразамі з покуці і круглым боханам хлеба, ад якога ён павінны быў тры разы адкусіць.
Выйшаўшы з хаты навабранец паварочваўся тварам у хату і прасіў ва ўсіх прабачэння, а маці ў гэты час пераварочвала вілкі, качаргу каля печы знізу ўверх, што ў народзе лічылася спосабам забеспячэння бесперашкоднага шляху. У двары магічныя дзеі працягваліся. Так сястра або блізкая сваячка павінна была адарваць гузік з кашулі навабранца, а ён у сваю чаргу павінны быў пакінуць след на пяску, які папярэдне перад ганкам насыпалі хлопцы. Сястра зграбала пясок з адбіткам следа ў кучку і завязвала ў хустачку разам з адарваным гузікам, кавалачкам з бохана хлеба ад якога адкусваў навабранец. Маці брала гэту катомачку і хавала яе за абразы ў хаце, дзе яна павінна была захоўвацца да вяртання сына з войска. Каб дапамагчы сыну ў дарозе, маці клала яму ў кішэню пералёт-траву, якая з’яўлялася абярэгам для падарожнікаў. Сваякі і моладзь праводзілі навабранца за вёску пад музыку, спевы і скокі.
Праважалі хлопцаў са спевамі ды скокамі
Адметнай асаблівасцю развітальнага вечара былі танцы, калі хлопец, якога праводзілі на службу танцаваў па чарзе з усімі дзяўчатамі, што былі на вечары. Пасля танца ён развітваўся з дзяўчынай, цалаваў і больш ужо не запрашаў яе. Некаторыя дзяўчаты пасля гэтага дарылі яму насовачку або пояс. Са сваёй нявестай хлопец танцаваў першы і апошні танец.
Існавала традыцыя па якой дзяўчына вышывала на памяць свайму любаму маленькую хусцінку. У мінулым стагоддзі на Палессі яшчэ існаваў абрад чапляння хустачак да культавага дрэва на раздарожжы. Дзяўчына вышывала дзве хустачкі для сябе і для каханага. Яны ішлі на ўскрай вёскі да разлапістага дуба і прывязвалі іх да галінак. Калі пасля дэмабілізацыі хлопец вяртаўся да хаты пара мусіла зняць свае хустачкі. Па колькасці пар хустачак на дрэве меркавалі колькі хлопцаў не вярнулася ў родную вёску асабліва ў часы ліхалецця.
Народны абрад пад назвай "провады" або "вечар" на вёсцы існуе і цяпер. Натуральна, што з цягам часу ён страціў большую частку элементаў старажытнай абярэгавай магіі, але многае ў абрадзе засталося некранутым часам. І цяпер многія сем’і, якія маюць прызыўніка традыцыйна збіраюць на ўрачыстасць сваякоў, моладзь і суседзяў і ладзяць пышнае застолле.