У госці да Балотніка: вандруем па Ельні
Падпісацца
Балота Ельня – самае буйное верхавое балота Беларусі і адно з найбуйнейшых у Еўропе. Размешчана яно на тэрыторыі Мёрскага і Шаркоўшчынскага раёнаў Віцебскай вобласці.
Глядзіце ў фотастужцы Sputnik кадры з таямнічага жыцця Ельні, а таксама знаёмцеся з дзейнасцю Рэспубліканскага гідралагічнага заказніка "Ельня".
У разгар меліярацыі ў 1968 годзе з мэтай захавання гэтага ўнікальнага балота быў арганізаваны заказнік "Ельня". Плошча заказніка складае 25 758 гектараў.
Сёння гэта ландшафтны заказнік рэспубліканскага значэння.
Акрамя таго, "Ельня" мае шэраг міжнародных статусаў: напрыклад, з 2002 года гэта "Тэрыторыя, важная для птушак".
Ельня з'яўляецца Рамсарскім угоддзем, ключавой батанічнай тэрыторыяй з 2005 года.
© Photo : Мікіта БышнёўПанарама Ельні і экалагічнай сцежкі
1/26
© Photo : Мікіта Бышнёў
Панарама Ельні і экалагічнай сцежкі
© Photo : прадстаўлена РГЗ "Ельня"Ельня, возера Белае
2/26
© Photo : прадстаўлена РГЗ "Ельня"
Ельня, возера Белае
© Photo : прадстаўлена РГЗ "Ельня"Самае вялікае сярод азёраў заказніка - возера Ельня. Памеры возера ўражваюць: 4,5 км у даўжыню, 1,4 км у шырыню. Узрост балота складае каля 9 000 гадоў – гэта можна ўсталяваць па таўшчыні торфу: за год прыкладна адкладаецца 1 мм.
3/26
© Photo : прадстаўлена РГЗ "Ельня"
Самае вялікае сярод азёраў заказніка - возера Ельня. Памеры возера ўражваюць: 4,5 км у даўжыню, 1,4 км у шырыню. Узрост балота складае каля 9 000 гадоў – гэта можна ўсталяваць па таўшчыні торфу: за год прыкладна адкладаецца 1 мм.
© Photo : прадстаўлена РГЗ "Ельня"Возера Курганістае ўсеяна курганамі, сярод якіх можа заблытацца і сам Балотнік з Азярніцамі і Аржаніцамі... Балота - небяспечнае для шпацыру месца. Без праваднікоў на яго не варта хадзіць! Людзі заўжды гэта ведалі, і балотны свет (магчыма, і дзеля перацярогі) густа засяляўся рознымі застрашальнымі істотамі.
4/26
© Photo : прадстаўлена РГЗ "Ельня"
Возера Курганістае ўсеяна курганамі, сярод якіх можа заблытацца і сам Балотнік з Азярніцамі і Аржаніцамі... Балота - небяспечнае для шпацыру месца. Без праваднікоў на яго не варта хадзіць! Людзі заўжды гэта ведалі, і балотны свет (магчыма, і дзеля перацярогі) густа засяляўся рознымі застрашальнымі істотамі.
© Photo : прадстаўлена РГЗ "Ельня"Тут жыве міфічны гаспадар балота - Балотнік!
5/26
© Photo : прадстаўлена РГЗ "Ельня"
Тут жыве міфічны гаспадар балота - Балотнік!
© Photo : прадстаўлена РГЗ "Ельня"Вандроўка па Ельні пачынаецца ў візітцэнтры.
6/26
© Photo : прадстаўлена РГЗ "Ельня"
Вандроўка па Ельні пачынаецца ў візітцэнтры.
© Photo : прадстаўленаРГЗ "Ельня"Іван Барок, дырэктар заказніка. Чалавек, які ведае ўсе таямніцы Ельні.
7/26
© Photo : прадстаўленаРГЗ "Ельня"
Іван Барок, дырэктар заказніка. Чалавек, які ведае ўсе таямніцы Ельні.
© Photo : прадстаўлена РГЗ"Ельня"Пачатак экалагічнай сцежкі "Азяраўкі-Ельня". Прагуляцца па сцежцы і пазнаёміцца з жыццём балота едуць людзі з усяго свету: на "карце свету Ельні" адзначыўся і госць з Аўстраліі. Зараз супрацоўнікі Ельні з гонарам распавядаюць, што турысты з усіх кантынентаў пабылалі ў заказніку.
8/26
© Photo : прадстаўлена РГЗ"Ельня"
Пачатак экалагічнай сцежкі "Азяраўкі-Ельня". Прагуляцца па сцежцы і пазнаёміцца з жыццём балота едуць людзі з усяго свету: на "карце свету Ельні" адзначыўся і госць з Аўстраліі. Зараз супрацоўнікі Ельні з гонарам распавядаюць, што турысты з усіх кантынентаў пабылалі ў заказніку.
© Photo : прадстаўлена РГЗ "Ельня""Азяраўкі-Ельня", самая працяглая і шырокая на верхавых балотах, яна дае вычарпальнае ўяўленне пра ўсе біятопы верхавых балот. Гаць трывалая, у тры "паверхі" - можна хадзіць без страху.
9/26
© Photo : прадстаўлена РГЗ "Ельня"
"Азяраўкі-Ельня", самая працяглая і шырокая на верхавых балотах, яна дае вычарпальнае ўяўленне пра ўсе біятопы верхавых балот. Гаць трывалая, у тры "паверхі" - можна хадзіць без страху.
© Photo : прадстаўлена РГЗ "Ельня"Жыццё на Ельні. Экзувій (экзашкілет, які застаўся пасля лінькі) страказы.
10/26
© Photo : прадстаўлена РГЗ "Ельня"
Жыццё на Ельні. Экзувій (экзашкілет, які застаўся пасля лінькі) страказы.
© Photo : прадстаўлена РГЗ"Ельня"Жыццё на Ельні. Страказа.
11/26
© Photo : прадстаўлена РГЗ"Ельня"
Жыццё на Ельні. Страказа.
© Photo : прадстаўлена РГЗ "Ельня"Журавіны квітнеюць і сапраўды нагадваюць сваімі дзюбкамі журавоў.
12/26
© Photo : прадстаўлена РГЗ "Ельня"
Журавіны квітнеюць і сапраўды нагадваюць сваімі дзюбкамі журавоў.
© Photo : прадстаўлена РГЗ "Ельня"Асаблівую каштоўнасць для рэгіёна маюць журавіны балотная. Штогод увосень мясцовыя жыхары збіраюць каля 500 тон журавін без шкоды для прыроды (доўгачасовы эканамічны эфект ад збору журавін перавышае выгаду ад асушэння балотаў пад сельгасугоддзі або для вытворчасці торфабрыкету).
13/26
© Photo : прадстаўлена РГЗ "Ельня"
Асаблівую каштоўнасць для рэгіёна маюць журавіны балотная. Штогод увосень мясцовыя жыхары збіраюць каля 500 тон журавін без шкоды для прыроды (доўгачасовы эканамічны эфект ад збору журавін перавышае выгаду ад асушэння балотаў пад сельгасугоддзі або для вытворчасці торфабрыкету).
© Photo : прадстаўлена РГЗ "Ельня"Расянка круглая, драпежніца - харчуецца насякомымі. Расянка ловіць іх на клейкія расінкі, якімі ўсыпаны яе лісточкі, змыкае над ахвярай пялёсткі - і высмоктвае сокі.
14/26
© Photo : прадстаўлена РГЗ "Ельня"
Расянка круглая, драпежніца - харчуецца насякомымі. Расянка ловіць іх на клейкія расінкі, якімі ўсыпаны яе лісточкі, змыкае над ахвярай пялёсткі - і высмоктвае сокі.
© Photo : прадстаўлена РГЗ "Ельня"Расянка англійская, таксама драпежніца. Супрацоўнікі заказніка праводзілі эксперымент - "кармілі" расянку каўбаскай, а пасля спрабавалі падмануць, паклаўшы на лісток кавалачак паперы. Каўбаску расянка з'ела, закруціўшы лісток, а на паперу не адрэагавала ніяк.
15/26
© Photo : прадстаўлена РГЗ "Ельня"
Расянка англійская, таксама драпежніца. Супрацоўнікі заказніка праводзілі эксперымент - "кармілі" расянку каўбаскай, а пасля спрабавалі падмануць, паклаўшы на лісток кавалачак паперы. Каўбаску расянка з'ела, закруціўшы лісток, а на паперу не адрэагавала ніяк.
© Photo : прадстаўлена РГЗ "Ельня"Калі квітнее пушыца, здаецца, што Ельня прыпарушаная снегам
16/26
© Photo : прадстаўлена РГЗ "Ельня"
Калі квітнее пушыца, здаецца, што Ельня прыпарушаная снегам
© Photo : прадстаўлена РГЗ "Ельня"Багун у квецені. Багун мае вельмі моцны пах, ад якога пачынае балець і круціцца галава. Раслінны пылок асядае на буякі, надзвычай карысныя балотныя ягады, якія растуць у суседстве з багунам - іх яшчэ называюць "дурніцы" або "п'яніцы". Ягады не вінаватыя, "п'яніцамі" іх завуць праз суседства з багунам - гэта ад яго паху баляць галовы. А каб ягады, на якія асеў пылок багуну, не ўчынілі шкоды, прамыйце іх вадой..
17/26
© Photo : прадстаўлена РГЗ "Ельня"
Багун у квецені. Багун мае вельмі моцны пах, ад якога пачынае балець і круціцца галава. Раслінны пылок асядае на буякі, надзвычай карысныя балотныя ягады, якія растуць у суседстве з багунам - іх яшчэ называюць "дурніцы" або "п'яніцы". Ягады не вінаватыя, "п'яніцамі" іх завуць праз суседства з багунам - гэта ад яго паху баляць галовы. А каб ягады, на якія асеў пылок багуну, не ўчынілі шкоды, прамыйце іх вадой..
© Photo : прадстаўлена РГЗ "Ельня"На тэрыторыі заказніка растуць тыпавыя расліны тундры: марошка і карлікавая бяроза.
18/26
© Photo : прадстаўлена РГЗ "Ельня"
На тэрыторыі заказніка растуць тыпавыя расліны тундры: марошка і карлікавая бяроза.
© Photo : прадстаўлена РГЗ "Ельня"Ельня - улюбёнае месца для гнездавання птушак, бо тут ціхія непраходныя мясціны. Адлятаючы ў вырай, на Ельні прызямляюцца жураўліныя кліны - перадыхнуць і падмацавацца перад доўгай дарогай.
19/26
© Photo : прадстаўлена РГЗ "Ельня"
Ельня - улюбёнае месца для гнездавання птушак, бо тут ціхія непраходныя мясціны. Адлятаючы ў вырай, на Ельні прызямляюцца жураўліныя кліны - перадыхнуць і падмацавацца перад доўгай дарогай.
© Photo : прадстаўлена РГЗ "Ельня"Акварэль, намаляваная прыродай: шэрыя журавы ў ранішняй смузе.
20/26
© Photo : прадстаўлена РГЗ "Ельня"
Акварэль, намаляваная прыродай: шэрыя журавы ў ранішняй смузе.
© Photo : прадстаўлена РГЗ "Ельня"Ельня, назіранне за журавамі падчас рэгіянальнага фестывалю "Журавы і журавіны Мёрскага краю", які адбываецца ўвосень.
21/26
© Photo : прадстаўлена РГЗ "Ельня"
Ельня, назіранне за журавамі падчас рэгіянальнага фестывалю "Журавы і журавіны Мёрскага краю", які адбываецца ўвосень.
© Photo : прадстаўлена РГЗ "Ельня"Заказнік насяляюць тундравыя птушкі: чорнаваллёвая гагара і белая курапатка, залацістая ржанка і вялікі уліт. На здымку - простыя гусі, лёгкая здабыча для фатографа.
22/26
© Photo : прадстаўлена РГЗ "Ельня"
Заказнік насяляюць тундравыя птушкі: чорнаваллёвая гагара і белая курапатка, залацістая ржанка і вялікі уліт. На здымку - простыя гусі, лёгкая здабыча для фатографа.
© Photo : прадстаўлена РГЗ "Ельня"Купанне ў азяраўках - занятак надзвычай прыемны і карысны, але таксама і небяспечны. Толькі ў вызначаным месцы і толькі пад наглядам і са страхоўкай!
23/26
© Photo : прадстаўлена РГЗ "Ельня"
Купанне ў азяраўках - занятак надзвычай прыемны і карысны, але таксама і небяспечны. Толькі ў вызначаным месцы і толькі пад наглядам і са страхоўкай!
© Photo : прадстаўлена РГЗ "Ельня"На балатаступах па балоту - любімы атракцыён турыстаў.
24/26
© Photo : прадстаўлена РГЗ "Ельня"
На балатаступах па балоту - любімы атракцыён турыстаў.
© Photo : прадстаўлена РГЗ "Ельня"Падчас экскурсіі дзеці спрабуюць балотную ваду. Адфільтраваная сфагнумам - імхом-санітарам - яна ператвараецца ў дысцылірованную. Піць яе можна, асцерагаючыся толькі не праглынуць якой шумы. А мікробаў там ніякіх! Але балотнай вадой не нап'ешся - яна не ўтрымлівае не толькі шкодных бактэрый, але і мінералаў. Таму на балота ідуць са сваёй вадой. Калі ж разлічваць папіць і наталіць смагу балотнай, трэба ўзяць на закуску салёны агурок.
25/26
© Photo : прадстаўлена РГЗ "Ельня"
Падчас экскурсіі дзеці спрабуюць балотную ваду. Адфільтраваная сфагнумам - імхом-санітарам - яна ператвараецца ў дысцылірованную. Піць яе можна, асцерагаючыся толькі не праглынуць якой шумы. А мікробаў там ніякіх! Але балотнай вадой не нап'ешся - яна не ўтрымлівае не толькі шкодных бактэрый, але і мінералаў. Таму на балота ідуць са сваёй вадой. Калі ж разлічваць папіць і наталіць смагу балотнай, трэба ўзяць на закуску салёны агурок.
© Photo : прадстаўлена ГЗ "Ельня"Зімовы пейзаж Ельні асабліва радуе ў спёку
26/26
© Photo : прадстаўлена ГЗ "Ельня"
Зімовы пейзаж Ельні асабліва радуе ў спёку