Аэрадром пад Оршай будзе прымаць і адпраўляць міжнародныя рэйсы

© Sputnik / Илья Питалев / Перайсці ў фотабанкТурбарэактыўны рухавік самалёта Boeing 737-500
Турбарэактыўны рухавік самалёта Boeing 737-500 - Sputnik Беларусь
Паветраная гавань, якая рамантавалася некалькі гадоў, можа прымаць грузавыя авіясудны, у тым ліку шырокафюзеляжныя, а таксама верталёты ўсіх тыпаў.

МІНСК, 9 ліс - Sputnik. Напярэдадні на аэрадроме самалётам Boeing 737-500 выканалі тэхнічны рэйс, пасля чаго "Оршы" выдалі сертыфікат гатоўнасці да эксплуатацыі, паведаміла Sputnik прэс-сакратар міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі Ганна Курылёнак.

"Самалёт узляцеў, абляцеў аэрадром і прызямліўся. Па выніках тэхнічнага рэйса Дэпартамент па авіяцыі выдаў сертыфікат прыдатнасці да эксплуатацыі. У хуткім часе з "Оршы" плануецца адпраўляць і прымаць грузавыя рэйсы", - патлумачыла яна.

Аэрадром будзе поўнасцю забяспечваць апрацоўку, захоўванне і афармленне грузаў. Да канца года "Орша" плануе прыняць некалькі бартоў. Паветраная гавань, якая рамантавалася некалькі гадоў, можа прымаць грузавыя авіясудны, у тым ліку шырокафюзеляжныя - А-330, А-340, У-747, У-767, а таксама верталёты ўсіх тыпаў у любы час сутак.

Аэрадром знаходзіцца ў гарадскім пасёлку Балбасава ў 18 кіламетрах ад Оршы. У чэрвені 2019 года Аляксандр Лукашэнка інспектаваў яго будаўніцтва падчас прыватнай паездкі на веласіпедзе.

Аэрадром рамантавалі за крэдытныя сродкі - парадку 19,5 мільёна долараў выдзеліў Банк развіцця. Грошы патрацілі на рэканструкцыю ўзлётна-пасадачнай паласы, рулежные дарожкі і будаўніцтва розных дапаможных будынкаў. Пагашаць крэдыт будуць на 65% з дзяржаўнага бюджэту, яшчэ на 35% - за кошт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду грамадзянскай авіяцыі.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі