МІНСК, 9 ліс - Sputnik. Транспартная інспекцыя Міністэрства транспарту і камунікацый пачала маштабную праверку таксі ва ўсіх рэгіёнах краіны, плануецца, што пасля праверкі зменіцца заканадаўчая база ў гэтай сферы, паведамілі ў ведамстве.
Паводле звестак ДАІ, ад пачатку года з удзелам таксі адбылося больш за 60 дарожна-транспартных здарэнняў, у тым ліку з-за ігнаравання таксістамі патрабаванняў бяспекі.
"У адрас Міністэрства транспарту і камунікацый масава паступаюць звароты грамадзян па пытаннях парушэння заканадаўства ў галіне арганізацыі і выканання перавозак пасажыраў аўтамабілямі таксі", - пракаментавала Sputnik прэс-сакратар Мінтранса Ганна Курылёнак інфармацыю пра пачатак маштабнай праверкі службаў.
Паводле яе слоў, у першую чаргу гэта звязана з пытаннем забеспячэння бяспекі, якім перавозчыкі павінны кіравацца пры аказанні паслуг.
"Заяўнікі паведамляюць аб паўсюдных фактах парушэння Правілаў аўтамабільных перавозак, працоўнага заканадаўства, якія ўплываюць на бяспеку перавозак. У заявах паказваюцца таксама факты, калі дыспетчары таксі вымушаюць перавозчыкаў выконваць перавозкі з парушэннямі заканадаўства", - распавяла прэс-сакратар ведамства.
У гэтай сувязі, Транспартнай інспекцыяй арганізаваны пастаянны кантроль арганізацыі і выканання перавозак пасажыраў машынамі таксі.
"З улікам праведзеных кантрольных мерапрыемстваў будуць падрыхтаваны прапановы аб магчымай карэкціроўцы нарматыўных прававых актаў", - сказала Курылёнак.
Яна таксама паведаміла, у што ў рамках праверкі будзе ўзмоцнены кантроль за выкананнем таксістамі заканадаўства ў галіне транспартнай дзейнасці пры арганізацыі і выкананні перавозак.
Адказваючы на пытанне пра найбольш частыя парушэнні ў гэтай сферы, прадстаўнік Мінтранса ўдакладніла, што гэта несвоечасовы праход тэхагляду, невыкананне рэжыму працы і адпачынку, адсутнасць медыцынскага агляду кіроўцы перад выездам на лінію і прадрэйсавай праверкі тэхнічнага стану машын.