Акцыі нязгодных з вынікамі прэзыдэнцкіх выбараў працягваюцца ўжо тры месяцы. Напярэдадні ў нядзелю пратэстоўцы сабраліся на марш у раёне плошчы Свабоды. Цэнтральныя станцыі метрапалітэна Мінска да гэтага часу былі перакрытыя, мабільны інтэрнэт не працаваў, а ў цэнтры сталіцы можна было ўбачыць спецтэхніку і атрады АМАП. Па паведамленнях відавочцаў, акцыя пратэстоўцаў суправаджалася масавымі затрыманнямі.
Ужо традыцыйным у выхадныя дні стаў і аўтапрабег прыхільнікаў дзейнага прэзідэнта. У нядзелю яго ўдзельнікі сабраліся на аэрадроме "Ліпкі", праехалі па МКАД і вярнуліся ў зыходную кропку.
Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, якімі кадрамі запомніцца мінулая нядзеля ў Беларусі.
© Sputnik / Виктор Толочко8 лістапада каля паўдня нязгодныя з вынікамі прэзідэнцкіх выбараў грамадзяне Беларусі сталі збірацца ў раёне плошчы Свабоды.
1/17
© Sputnik / Виктор Толочко
8 лістапада каля паўдня нязгодныя з вынікамі прэзідэнцкіх выбараў грамадзяне Беларусі сталі збірацца ў раёне плошчы Свабоды.
© SputnikПратэстоўцы на Нямізе.
2/17
© Sputnik
Пратэстоўцы на Нямізе.
© Sputnik / Виктор ТолочкоЦэнтральныя станцыі метрапалітэна Мінска да гэтага часу былі перакрытыя, мабільны інтэрнэт не працаваў, а ў цэнтры сталіцы можна было ўбачыць спецтэхніку і АМАП.
3/17
© Sputnik / Виктор Толочко
Цэнтральныя станцыі метрапалітэна Мінска да гэтага часу былі перакрытыя, мабільны інтэрнэт не працаваў, а ў цэнтры сталіцы можна было ўбачыць спецтэхніку і АМАП.
© Sputnik / Виктор ТолочкоНеўзабаве пасля пачатку акцыі пратэсту, пачаліся затрыманні ўдзельнікаў маршу.
4/17
© Sputnik / Виктор Толочко
Неўзабаве пасля пачатку акцыі пратэсту, пачаліся затрыманні ўдзельнікаў маршу.
© Sputnik / Виктор ТолочкоУ ГУУС паведамілі, што не маюць інфармацыі пра выкарыстанне спецсродкаў у дачыненні да ўдзельнікаў пратэсту.
5/17
© Sputnik / Виктор Толочко
У ГУУС паведамілі, што не маюць інфармацыі пра выкарыстанне спецсродкаў у дачыненні да ўдзельнікаў пратэсту.
© Sputnik / Виктор ТолочкоУ разгоне пратэстоўцаў прымаюць удзел не толькі міліцыя і АМАП, але і так званыя дружыннікі.
6/17
© Sputnik / Виктор Толочко
У разгоне пратэстоўцаў прымаюць удзел не толькі міліцыя і АМАП, але і так званыя дружыннікі.
© Sputnik / Виктор ТолочкоМінулая нядзеля стала 91-м днём пратэстаў, якія пачаліся ў дзень выбараў 9 жніўня.
7/17
© Sputnik / Виктор Толочко
Мінулая нядзеля стала 91-м днём пратэстаў, якія пачаліся ў дзень выбараў 9 жніўня.
© Sputnik / Виктор ТолочкоУ адрас удзельнікаў маршу ад сілавікоў на гэты раз гучалі не толькі папярэджанні пра адказнасць за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу, але і просьба не перашкаджаць звыкламу жыццю мінчан.
8/17
© Sputnik / Виктор Толочко
У адрас удзельнікаў маршу ад сілавікоў на гэты раз гучалі не толькі папярэджанні пра адказнасць за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу, але і просьба не перашкаджаць звыкламу жыццю мінчан.
© Sputnik / Виктор ТолочкоКожную нядзелю зачыняюцца станцыі метро і перакрываюцца дарогі, акцыі суправаджаюцца затрыманнямі.
9/17
© Sputnik / Виктор Толочко
Кожную нядзелю зачыняюцца станцыі метро і перакрываюцца дарогі, акцыі суправаджаюцца затрыманнямі.
© Sputnik / Виктор ТолочкоДзеянні сілавікоў на гэты раз не дазволілі пратэстоўцам сабрацца ў калоны, і мітынгоўцы збіраліся невялікімі групамі ў розных частках горада.
10/17
© Sputnik / Виктор Толочко
Дзеянні сілавікоў на гэты раз не дазволілі пратэстоўцам сабрацца ў калоны, і мітынгоўцы збіраліся невялікімі групамі ў розных частках горада.
© Sputnik / Виктор ТолочкоКаля чатырох гадзін дня акцыя пратэсту завяршылася.
11/17
© Sputnik / Виктор Толочко
Каля чатырох гадзін дня акцыя пратэсту завяршылася.
© Sputnik / Виктор ДрачевУ той жа дзень за межамі сталіцы сабраліся прыхільнікі Лукашэнкі на санкцыянаваны аўтапрабег.
12/17
© Sputnik / Виктор Драчев
У той жа дзень за межамі сталіцы сабраліся прыхільнікі Лукашэнкі на санкцыянаваны аўтапрабег.
© Sputnik / Виктор Драчев / Перайсці ў медыябанкУ нядзелю яго ўдзельнікі сабраліся ў 12:00. Аўтааматары стартавалі на аэрадроме, праехалі па МКАД і вярнуліся ў "Ліпкі".
У нядзелю яго ўдзельнікі сабраліся ў 12:00. Аўтааматары стартавалі на аэрадроме, праехалі па МКАД і вярнуліся ў "Ліпкі".
© Sputnik / Виктор ДрачевУдзельнікаў прабегу папрасілі прыехаць крыху раней - у праграме была запланавана работа забаўляльнай зоны і фудкорта.
14/17
© Sputnik / Виктор Драчев
Удзельнікаў прабегу папрасілі прыехаць крыху раней - у праграме была запланавана работа забаўляльнай зоны і фудкорта.
© Sputnik / Виктор Драчев / Перайсці ў медыябанкДалучыцца да гэтага прабегу змаглі і кіроўцы з іншых гарадоў: асобная калона стартавала ў Оршы і ехала на Мінск праз Віцебск.
Далучыцца да гэтага прабегу змаглі і кіроўцы з іншых гарадоў: асобная калона стартавала ў Оршы і ехала на Мінск праз Віцебск.
© Sputnik / Виктор Драчев / Перайсці ў медыябанкУ Мінск таксама прыехалі машыны з Гомеля і Магілёва, Жлобіна, Брэста, Баранавічаў, Бабруйска, Гродзенскай вобласці.
У Мінск таксама прыехалі машыны з Гомеля і Магілёва, Жлобіна, Брэста, Баранавічаў, Бабруйска, Гродзенскай вобласці.
© Sputnik / Виктор Драчев / Перайсці ў медыябанкАўтапрабегі - асноўны фармат акцыяў у падтрымку прэзідэнта. Яны пачаліся пасля таго, як Лукашэнка выступіў перад сваімі прыхільнікамі на плошчы Незалежнасці.
Аўтапрабегі - асноўны фармат акцыяў у падтрымку прэзідэнта. Яны пачаліся пасля таго, як Лукашэнка выступіў перад сваімі прыхільнікамі на плошчы Незалежнасці.