Белорусская АЭС - Sputnik Беларусь
БелАЭС
Беларускую атамную станцыю ў Астраўцы называюць "будоўляй стагоддзя". Хто падтрымлівае АЭС? Хто выступае супраць яе функцыянавання? Які ўплыў на эканоміку Беларусі акажа станцыя пасля фінальнага запуску? Апошнія навіны пра будаўніцтва БелАЭС - у матэрыялах Sputnik.

У Сусветнай ядзернай асацыяцыі пазітыўна ацанілі ўвод БелАЭС

© Photo : пресс-служба Госкорпорации "Росатом"Загрузка ядзернага паліва на Беларускай АЭС
Загрузка ядзернага паліва на Беларускай АЭС - Sputnik Беларусь
Падпісацца на
НовостиTelegram
Жыццёва важны ўнёсак Астравецкай АЭС у дасягненні глабальных мэтаў у галіне чыстай энергетыкі адзначылі сусветныя эксперты.

МІНСК, 9 ліс - Sputnik. Далучэнне Беларусі да ліку краін, якія выкарыстоўваюць ядзерную энергію для вытворчасці чыстай, надзейнай і рэнтабельнай электраэнергіі, пазітыўна адаб'ецца на сусветнай энергетычнай галіне, паведамілі на сайце Сусветнай ядзернай асацыяцыі.

БелАЭС у Астраўцы - Sputnik Беларусь
Мінск гатовы прадаваць электрычнасць з БелАЭС па канкурэнтных коштах

Першы блок БелАЭС быў уключаны ў беларускую энергасістэму 3 лістапада. "Калі абодва блока будуць працаваць на поўную магутнасць, электрастанцыя магутнасцю 2382 МВт дазволіць пазбегнуць штогадовых выкідаў больш за 18 мільёнаў тон вуглякіслага газу за кошт замены вугальнай генерацыі", адзначаецца ў дакладзе.

Генеральны дырэктар Сусветнай ядзернай асацыяцыі Сама Більбао-і-Леон лічыць, што на шляху да ўстойлівай і нізкавугляроднай энергетыкі неабходна нарошчваць новыя ядзерныя магутнасці. Увод БелАЭС гендырэктар назвала "жыццёва важным унёскам у дасягненне гэтай мэты".

Афіцыйная цырымонія запуску БелАЭС ў Астраўцы адбылася 7 лістапада. Станцыя будавалася па расійскаму праекту з рэактарнай устаноўкай ВВЭР-1200 пакалення 3+, які адказвае ўсім міжнародным патрабаванням надзейнасці і бяспекі. Першы блок БелАЭС плануецца ўвесці ў прамысловую эксплуатацыю ў першым квартале 2021, другі ў 2022-м.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0