МІНСК, 10 ліс - Sputnik. Беларусь ад пачатку года прыкметна скараціла экспарт і імпарт тавараў і паслуг, пра гэта сведчаць статыстычныя дадзеныя Нацыянальнага банка рэспублікі.
Па дадзеных рэгулятара, у студзені-верасні бягучага года экспарт тавараў і паслуг упаў адразу на 15,5% да 26,32 мільярда долараў. Імпарт знізіўся яшчэ больш - на 18,8% да 24,8 мільярда долараў. Пры гэтым прафіцыт знешняга гандлю і таварамі і паслугамі 1,5 мільярда долараў, што ў 2,5 разы больш, чым было год таму.
Экспарт тавараў за дзевяць месяцаў скараціўся на 17,2% да 20,05 мільярда долараў, імпарт знізіўся на 18,8% да 21,4 мільярда долараў. У выніку ўтварыўся дэфіцыт гандлю таварамі на суму 1,34 мільярда долараў.
Экспарт паслуг ад пачатку бягучага года паменшыўся на 9,6% да 6,26 мільярда долараў, імпарт паслуг - на 18,8% да 3,42 мільярда долараў. Прафіцыт знешняга гандлю паслугамі склаў 2,85 мільярда долараў, што на 4,7% больш, чым у мінулым годзе.