МІНСК, 10 ліс - Sputnik. Беларусь адчувае беспрэцэдэнтны ціск звонку, пра гэта заявіў расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін у аўторак на саміце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС).
Кажучы пра спробы ўмяшання ва ўнутраныя справы краінаў, якія ўдзельнічаюць у дзейнасці ШАС, прэзідэнт Расіі таксама ўказаў на недапушчальнасць навязвання краінам тых ці іншых рашэнняў.
"Гаворка ідзе пра грубае парушэнне суверэнітэту, імкненні ўнесці раскол у грамадства, змяніць вектар развіцця дзяржавы, разарваць палітычныя, эканамічныя і гуманітарныя сувязі, якія складваліся стагоддзямі", - адзначыў расійскі лідар.
Ён растлумачыў, што пад ударам знешніх сіл апынуліся Беларусь, Кыргызстан і Малдова.
"Гэтыя краіны павінны мець магчымасць самастойна разабрацца ў сітуацыі. Беларусь, якая з'яўляецца назіральнікам у Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, пасля мінулых прэзідэнцкіх выбараў адчувае беспрэцэдэнтны ціск, супрацьстаіць санкцыям і правакацыям, развязанай супраць яе інфармацыйнай і прапагандысцкай вайне. Лічым недапушчальным, каб хто-небудзь звонку навязваў беларускаму народу тыя ці іншыя рашэнні. Трэба дазволіць беларусам самім спакойна ва ўсім разабрацца і прыняць неабходныя крокі", - падкрэсліў прэзідэнт Расіі.
Пуцін дадаў, што тое ж самае ў поўнай меры адносіцца і да нядаўніх падзеях у Кыргызстане, і да ўнутрыпалітычнай барацьбы ў Малдове.
Сітуацыя ў Беларусі
Выбары прэзідэнта прайшлі ў Беларусі 9 жніўня. Па дадзеных ЦВК, Аляксандр Лукашэнка набраў больш за 80% галасоў выбаршчыкаў, на другім месцы апынулася Святлана Ціханоўская, якая набрала крыху больш за 10% галасоў. У дзень выбараў у краіне пачаліся акцыі пратэсту нязгодных з вынікамі выбараў, якія доўжацца да гэтага часу. Пратэстоўцаў з ужываннем сілы не раз разганялі сілавікі.
Краіны Еўропы асудзілі дзеяньні беларускіх уладаў. На пачатку кастрычніка Еўрасаюз ва ўласным афіцыйным часопісе апублікаваў спіс з 44 беларускіх чыноўнікаў, супраць якіх уведзеныя персанальныя санкцыі. У яго, у прыватнасці, увайшлі кіраўнік МУС Юрый Караеў і старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына. Сам прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў дадзены спіс не быў уключаны.
На мінулым тыдні стала вядома, што ЕС афіцыйна ўвёў другі пакет індывідуальных санкцый у адносінах да асобных прадстаўнікоў уладаў рэспублікі. У спіс трапілі 15 чалавек, у тым ліку прэзідэнт Беларусі, а таксама яго старэйшы сын Віктар. Усім ім забаронены ўезд на тэрыторыю краін ЕС, а актывы ў Еўрасаюзе (у выпадку наяўнасці) замарозяць.