Мінздароўя зацвердзіла правілы захоўвання лекаў

© Sputnik / Игорь Зарембо / Перайсці ў медыябанкФармацэўт працуе ў аптэцы
Фармацэўт працуе ў аптэцы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У дакуменце вызначаюцца правілы захоўвання лекавых прэпаратаў, у тым ліку расліннага паходжання, фармацэўтычных субстанцый і лекавай сыравіны.

МІНСК, 11 ліс - Sputnik. У Беларусі зацвердзілі належную практыку захоўвання лекаў, адпаведная пастанова міністэрства аховы здароўя №88 ад 23 кастрычніка афіцыйна апублікавана ў сераду на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Таблеткі, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Кантэйнеры для пратэрмінаваных лекаў з'явяцца ў Мінску

У дакуменце вызначаюцца правілы захоўвання лекавых прэпаратаў, у тым ліку расліннага паходжання, фармацэўтычных субстанцый і лекавай сыравіны. Гэтымі правіламі павінны карыстацца юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія ажыццяўляюць медыцынскую або фармацэўтычную дзейнасць.

У пастанове Міністэрства аховы здароўя прапісаны таксама патрабаванні да памяшканняў і будынкаў, у якіх павінны захоўвацца лекі, да размяшчэння аптэчных складоў. У ім зацверджаны правілы захоўвання розных прэпаратаў для вытворцаў і аптэк. Акрамя таго, прапісаны правілы захоўвання для асобных груп лекавых сродкаў, якія патрабуюць абароны ад святла, вільгаці, выпарэння і іншых абавязковых умоў.

Гэта пастанова міністэрства аховы здароўя ўступіць у сілу з 20 лістапада бягучага года.

Стужка навiн
0