МІНСК, 12 ліс - Sputnik. З 16 лістапада хірургічны корпус Віцебскага абласнога анкадыспансера будзе перапрафіляваны для аказання дапамогі пацыентам з каронавіруснай інфекцыяй.
Як распавёў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкама Міхаіл Вішнявецкі, цяпер у Віцебскай вобласці ідзе актыўны рост захворвання, а шпіталізацыя перавышае выпіску.
"Абласны цэнтр пакуль спраўляецца тым ложкавым фондам, які ўжо перапрафіляваны. Разам з тым рыхтуем хірургічны корпус анкадыспансера з панядзелка", - распавёў кіраўнік ведамства, яго словы прыводзіць БелТА.
Сітуацыю пакуль лічаць кантраляванай ва ўсіх рэгіёнах вобласці, цалкам раённыя бальніцы пакуль нідзе не перапрафіляваныя.
"Яны па-ранейшаму самі прымаюць рашэнне аб прыпыненні планавай шпіталізацыі альбо працягваюць яе. Усё залежыць ад эпідсітуацыі. Усе галоўныя ўрачы працуюць у цесным узаемадзеянні і пры неабходнасці прымаюць рашэнне аб перанакіраванні пацыентаў у бальніцы іншых раёнаў, каб асноўная дапамога не пакутавала і ня стваралася напружаная сітуацыя", - запэўніў Міхаіл Вішнявецкі.
Таксама кіраўнік упраўлення падкрэсліў, што ў дастатковай колькасці маюцца апараты ШВЛ, кіслародныя пункты, лекі.
Віцебскі анкадыспансер быў у ліку першых перапрафіляваны для лячэння пацыентаў з каронавіруснай інфекцыяй ў першую хвалю пандэміі вясной. Ён таксама ў ліку першых вярнуўся ў звыклы рытм працы: з 13 мая там пачала праводзіцца дэзінфекцыя, а з 18 траўня корпус зарабіў па профілі.
Нагадаем, што ў Віцебскай вобласці на раніцу 12 лістапада абавязковы масачны рэжым уведзены ў Полацкім, Аршанскім, Мёрскім, Шумілінскім раёнах і Наваполацку.