Відэа

Масачны рэжым увялі ў Мінску: што кажуць пра гэта гараджане?

Падпісацца
Для папярэджання распаўсюджвання COVID-19 у сямнаццаци рэгіёнах краіны і ў сталіцы Беларусі рашэннямі мясцовых органаў улады ўвялі масачны рэжым. Глядзіце на відэа, як да гэтай навіны паставіліся мінчане.

Колькасць хворых на COVID-19 у Беларусі перавысіла 110 тысяч чалавек. Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя на 12 лістапада, выяўлена 1098 новых выпадкаў захворвання - гэта новы антырэкорд.

Каб спыніць распаўсюджванне інфекцыі ўлады ўводзяць масачны рэжым. Ён ужо пачаў дзейнічаць у некалькіх рэгіёнах Беларусі, у сталіцы карыстацца сродкамі індывідуальнай абароны абавязкова трэба з 12 лістапада. Цяпер насіць медыцынскія маскі трэба ва ўсіх без выключэння аб'ектах сталіцы, грамадскім транспарце і таксі.

Многія мінчане аб гэтай навіны не чулі. Хтосьці не баіцца віруса, а хтосьці чакае, калі аб мерах засцярогі іх папярэдзяць. Адны лічаць, што маску насіць не абавязкова, каб засцерагчы сябе і навакольных. Іншыя, ўпэўненыя, ахоўная маска - рассаднік мікробаў.

Глядзіце на відэа, што мінчане ведаюць пра масачны рэжым.

Стужка навiн
0