Відэа

"Я выходжу": як прайшла акцыя пратэсту ў Мінску - відэа

Падпісацца
Глядзіце на відэа, як у Мінску прайшла несанкцыянаваная акцыя пратэсту, якая атрымала назву "Марш смелых".

Акцыя ў Мінску ў гэтыя выхадныя прайшла пад слоганам "Я выходжу" - такімі былі апошнія словы загінулага на гэтым тыдні пасля сутыкнення з невядомымі Рамана Бандарэнкі.

Сцягі ў адлюстраванні на стэндзе з эмблемай ЕС - Sputnik Беларусь
ЕС заявіў аб магчымых санкцыях супраць Мінску ў сувязі з гібеллю Бандарэнкі

Мітынгоўцы разлічвалі сабрацца каля станцыі метро "Пушкінская". Кропка збору была сімвалічнай - тут хацелі ўшанаваць памяць Аляксандра тарайкоўскага, які загінуў у ноч на 11 жніўня.

Адтуль пратэстоўцы планавалі прайсці маршам да дворыку Пераменаў, дзе жыў Раман Бандарэнка, аднак дзеянні сілавікоў адкарэктавалі гэты план.

Акцыя павінна была пачацца каля 12 гадзін дня. Да гэтага часу цэнтральныя станцыі метро ўжо былі зачыненыя, мабільны інтэрнэт не працаваў.

Удзельнікі маршу паспрабавалі сабрацца ў калону на скрыжаванні каля станцыі метро "Пушкінская", аднак сілавікі выкарыстоўвалі светлашумавыя гранаты для разгону пратэстоўцаў.

Прыкладна ў той жа час пратэставалі і жыхары "дворыку Пераменаў". Людзі выйшлі да стыхійнага мемарыяла ў памяць пра Рамана Бандарэнку, тут былі павязаныя бела-чырвона-белыя стужкі, гарэлі лампадкі, людзі неслі кветкі.

Сілавікі ачапілі двор і распачалі спробу перамоваў з пратэстоўцамі. Супрацьстаянне жыхароў і праваахоўнікаў завяршылася ўвечары. У дворыку таксама прайшлі затрыманні.

Стужка навiн
0