Відэа

Пратэсты супраць пандэміі: як свет спраўляецца з новай хваляй - відэа

Новыя меры па стрымліванні пандэміі выклікаюць у некаторых краінах новыя пратэсты. Глядзіце на відэа, якія складанасці прынесла новая хваля, і што з гэтым рабіць.

Дэманстрацыя супраць абмежаванняў на правядзенне рэлігійных службаў прайшла ў Версалі. Пратэстоўцы скандавалі: "Мы хочам на імшу!" Аднак урад вымушаны быў увесці забарону ў тым ліку і на сходы ў храмах.

Жорсткія меры патроху працуюць, і сітуацыя з COVID ў Францыі паляпшаецца. Але і цяпер у рэанімацыі з-за віруса штодня паступаюць каля ста чалавек, так што адмяняць абмежаванні пакуль рана, лічаць улады.

У Італіі таксама пратэстуюць з-за абмежаванняў, выкліканых пандэміяй. Асудзіць меры ўрада, што прымаюцца для барацьбы з COVID, у Рыме сабралася каля трохсот чалавек.

"Ва ўсіх гэтых людзей, якія знаходзяцца на плошчы, няма грошай дажыць да канца месяца. Яны не могуць плаціць за арэнду. Але, перш за ўсё, яны не могуць нават пракарміць свае сем'і", - распавёў адзін з пратэстоўцаў.

Акцыя ў Рыме не абышлася без сутыкненняў з паліцыяй.

А ў Нью-Ёрку з-за абмежаванняў пакуль што проста сумуюць. Нядаўна ў горадзе ўвялі каменданцкую гадзіну, каб справіцца з новым усплёскам заражэнняў. Бары і рэстараны, у якіх прадаюць алкаголь, павінны быць зачыненыя да 22:00. А гэта ўплывае не толькі на настрой заўсёднікаў, але і на заробак супрацоўнікаў.

"У Нью-Ёрку шмат імігрантаў, і большасць з нас працуе ў рэстаранах. І гэта адбіваецца на кішэні, таму што ў мігрантаў няма ільготаў, як у іншых. Мы - тыя, хто пакутуе больш за ўсё", - распавяла адна з супрацоўніц установы.

Але свет ужо загартаваўся ў першую хвалю каронавіруса і прадэманстраваў здольнасці да салідарнасці. А пакуль глядзіце, як з новымі выклікамі спраўляюцца - ці пакуль не да канца спраўляюцца - у розных краінах.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі