"Разжалаваных" дыпламатаў і ваенных пазбавяць штомесячнага ўтрымання

© Sputnik / Владимир ФедоренкоЧыноўнік, архіўнае фота
Чыноўнік, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
За прэзідэнтам замацоўваецца права вызначаць не толькі катэгорыі дзяржслужачых, але і канкрэтных асобаў, якія будуць пазбаўленыя выплат.

МІНСК, 17 ліс - Sputnik. "Разжалаваных" дзяржслужачых рашэннем прэзідэнта пазбавяць штомесячнага грашовага забеспячэння.

Сцягі ЕС - Sputnik Беларусь
Еўрасаюз асудзіў высылку брытанскіх дыпламатаў з Беларусі

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ўнёс змены ва ўказ "Аб штомесячным грашовым утрыманні асобных катэгорый дзяржаўных служачых". Згодна з новай рэдакцыі дакумента, выплат пазбавяць:

- асоб, пазбаўленых класнага чыну, кваліфікацыйнага класа, дыпламатычнага рангу, персанальнага звання, воінскага звання;

- асоб, у дачыненні да якіх прэзідэнт прыняў рашэнне аб пазбаўленні права на атрыманне штомесячнага грашовага забеспячэння.

У новай рэдакцыі ўказа адзначаецца, што выплаты, якія былі прызначаныя да сённяшняга дня, не спыняюцца - за выключэннем выпадкаў, калі Лукашэнка прыняў рашэнне пазбавіць дзяржслужачага права іх атрымліваць.

Памер штомесячнага грашовага забеспячэння залежыць ад пасады, якую займаў дзяржслужачы. Жанчынам грошы штомесячна прызначаюцца ў 55 гадоў, мужчынам - у 60 гадоў.

Перш на штомесячнае грашовае ўтрыманне не маглі прэтэндаваць дзяржслужачыя, якія былі вызваленыя ад пасады з-за грубага парушэння абавязкаў, а таксама тыя, хто здзейсніў учынак, не сумяшчальны са знаходжаннем на дзяржаўнай службе. Пазбавіць утрымання маглі таксама за "невыкананне абмежаванняў, звязаных з дзяржаўнай службай".

Не прызначалася грашовае ўтрыманне таксама дзяржслужачым, якія ў перыяд службы здзейснілі "цяжкае або асабліва цяжкае злачынства супраць інтарэсаў службы альбо цяжкае або асабліва цяжкае злачынства, звязанае з выкарыстаннем службовай асобай сваіх службовых паўнамоцтваў".

Яго таксама пазбаўляліся тыя служачыя, якія былі звольненыя па падставах, якія прызнаюцца "дыскрэдытуючымі абставінамі звальнення". Перш звольненыя пры такіх абставінах асобы маглі прэтэндаваць на выплаты, калі мелі неабходны стаж працы на іншых дзяржаўных пасадах, аднак новая рэдакцыя ўказа гэтага не прадугледжвае.

Стужка навiн
0