МІНСК, 19 ліс - Sputnik. Амаль 1400 новых выпадкаў заражэння каронавіруснай інфекцый выяўлена ў Беларусі за мінулыя суткі, сведчаць дадзеныя Міністэрства аховы здароўя рэспублікі.
"Зарэгістраваныя 119 390 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 2 977 802 тэсты", - праінфармавалі ў профільным ведамстве.
Такім чынам, прырост за суткі склаў 1382 новыя выпадкі. Учора гэты паказчык быў 1309.
Паправіліся і выпісаныя 99 584 пацыента, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
"За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1074 пацыента (плюс сем - Sputnik) з шэрагам хранічных захворванняў, з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй", - паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Нагадаем, напярэдадні па ўсёй краіне быў уведзены масачны рэжым. Міністэрства аховы здароўя аб'явіла аб мабілізацыі лабараторый - усе, у тым ліку і прыватныя, будуць рабіць ПЦР-тэсты на COVID. Аднак пераводзіць школы на дыстанцыйнае навучанне ўлады не плануюць.
Чытайце таксама:
- "Чакаць 48 гадзін занадта доўга": Пуцін пра тэсты на каронавірус
- У Беларусі распрацоўваюць прэпарат ад каронавіруса
- Пратэсты супраць пандэміі: як свет спраўляецца з новай хваляй - відэа