Колькі чалавек захварэлі на каронавірус у Беларусі

© Sputnik / Алексей Майшев / Перайсці ў медыябанкБрыгада хуткай медыцынскай дапамогі
Брыгада хуткай медыцынскай дапамогі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Па звестках Міністэрства аховы здароўя, у краіне зарэгістраваны 125 482 пацыенты з пацверджаным дыягназам COVID-19.

МІНСК, 23 ліс - Sputnik. За мінулыя суткі прырост хворых на каронавірусную інфекцыю склаў 1483 выпадкі, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Масачны рэжым - Sputnik Беларусь
Мінздароўя распавяло, як доўга беларусам прыйдзецца насіць маскі

"Зарэгістраваныя 125 482 чалавека са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 3 091 238 тэстаў", - адзначылі ў ведамстве.

Колькасць тых, хто паправіўся ў краіне за ўвесь час пандэміі - 104 698 чалавек, за суткі было выпісана 850 чалавек. Ахвярамі каронавіруснай інфекцыі ў Беларусі сталі 1 104 пацыента. Да статыстыкі смяротных зыходаў у параўнанні з учарашнімі дадзенымі дадалося 8 выпадкаў.

Апошні антырэкорд па колькасці тых, хто захварэў за суткі быў зафіксаваны ў краіне 21 лістапада. У гэты дзень у Беларусі зарэгістравалі прырост ў 1588 хворых COVID-19.

Выконваючы абавязкі міністра аховы здароўя Беларусі Дзмітрый Піневіч заявіў, што Гродна і Мінск знаходзяцца на піку захворвання каронавірусам. Найбольш павольны прырост новых выпадкаў - у Брэсцкай вобласці.

Стужка навiн
0