Відэа

Маршы раёнаў і двароў: акцыі пратэсту ў Мінску ў новым фармаце - відэа

Падпісацца
Акцыі пратэсту ў Мінску ў нядзелю праходзілі адначасова ў многіх мікрараёнах. Удзельнікі вырашылі правесці мітынгі ў новым фармаце - прызначыць кропкай збору двары і раёны, а не цэнтральныя вуліцы.

З двароў прапаноўвалася аб'яднацца з суседзямі і прыйсці да заяўленага часу да месца збору ўсяго раёна.

Зачыненымі апынуліся не толькі цэнтральныя станцыі метро, ​​але і ў спальных раёнах "Каменная горка" і "Пятроўшчына". Абмежавалі і працу наземнага транспарту - аўтобусы ішлі без прыпынкаў на ўчастку праспекта Незалежнасці.

Карыстальнікі мабільнага інтэрнэту яшчэ раніцай пачалі скардзіцца на перабоі з сувяззю, а ў гадзіну дня ўсе тры аператары заявілі аб абмежаванні доступу да сеткі па патрабаванні дзяржорганаў.

З раніцы ў цэнтры сталіцы можна было ўбачыць ваенную тэхніку, вадамёт, транспарт для перавозкі асабовага саставу, аўтазакі, сістэмы агароджы.

Разам з тым, як паведамляюць СМІ і інтэрнэт рэсурсы, гукі, падобныя да выбухаў светлашумавыя гранат і стрэлы, былі чутныя ў раёнах Масюкоўшчына, Каменная Горка, на праспекце Газеты "Праўда" і ў іншых месцах Мінска. Таксама ў розных частках горада праходзілі затрыманні ўдзельнікаў пратэсту.

Стужка навiн
0