Белстат назваў сярэдні заробак па краіне ў кастрычніку

CC0 / Pixabay/Edar / Калькулятар
Калькулятар - Sputnik Беларусь
За апошні месяц сярэдні даход беларусаў вырас на 21 рубель і пераадолеў адзнаку ў 500 долараў па курсе Нацбанка.

МІНСК, 24 ліс - Sputnik. У кастрычніку сярэдні налічаны заробак у Беларусі склаў 1 285 рублёў, паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт у аўторак.

Пенсіянерка ў краме - Sputnik Беларусь
Стала вядома, калі і на колькі павялічаць пенсіі

Даход беларусаў некалькі падрос за апошні месяц. Па актуальным курсе Нацыянальнага банка Беларусі, у кастрычніку сярэдні заробак склаў амаль 503 долыра ЗША. За апошні месяц ён прырос крыху больш чым на 8 долараў - у верасні сярэдні паказчык па краіне быў роўны 1264,5 рубля, што эквівалентна прыкладна 495 доларам ЗША.

На днях стала вядома, што заробак сацыяльных работнікаў стане больш. Адпаведную пастанову падпісала Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Ведамства зацвердзіла новую стымулюючую выплату, якая будзе налічвацца з 1 студзеня 2021, яе памер складзе ад 8% да 12% акладу.

Па звестках ведамства, даплату атрымаюць звыш 34 тысяч работнікаў, у асноўным, тыя, хто працуе ў дамах-інтэрнатах, тэрытарыяльных цэнтрах сацабслугоўвання.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі