Прадстаўніца Беларусі на "Дзіцячым Еўрабачанні" выступіць пятай

Падпісацца
Галасаванне за кампазіцыі пачнецца ў пятніцу 27 лістапада ў 22:00 па мінскім часе на сайце "Дзіцячага Еўрабачання".

МІНСК, 24 ліс - Sputnik. Арына Пехцерава, якая прадстаўляе Беларусь на міжнародным песенным конкурсе "Дзіцячае Еўрабачанне", будзе выступаць у фінале пятай.

Лагатып дзіцячага Еўрабачання-2020 - Sputnik Беларусь
Дзіцячае "Еўрабачанне" ў 2020 годзе пройдзе ў новым фармаце

Згодна з вынікамі лёсавання першай выступіць немка С'юзан Озелоф з песняй "Stronger With You", апошняй - францужанка Валянціна Тронель c кампазіцыяй "J'imagine".

Беларуска прадставіць сваю песню "Прышэльцы" пасля Сербіі і перад Польшчай. Галасаванне за кампазіцыі пачнецца ў пятніцу 27 лістапада ў 18:00 па мінскім часе на сайце "Дзіцячага Еўрабачання".

У бягучым годзе з-за пандэміі каронавіруса конкурс пройдзе ў фармаце тэлемоста. У фінале выступяць прадстаўнікі 12 краін: Расіі, Беларусі, Грузіі, Францыі, Казахстана, Нідэрландаў, Мальты, Сербіі, Украіны, Іспаніі, Германіі і Польшчы.

Стужка навiн
0