Відэа

"Як сабаку трэба стаяць на дарозе": што адбываецца на мяжы з Літвой

Падпісацца
Шматкіламетровыя чэргі з аўтамабіляў стаяць на мяжы з ЕС, каб прайсці пункты пропуску, кіроўцам даводзіцца чакаць некалькі сутак. Глядзіце на відэа, што адбываецца на адным з самых папулярных пагранпераходаў "Каменны Лог".

Фура ў "Каменным Логу" праводзіць не больш за 30 хвілін, легкавушкі - 10. Прапускная здольнасць пункта дазваляе праверыць 1000 велікагрузаў на ўезд і выезд, 1000 легкавікоў і 60 аўтобусаў.

Нягледзячы на ​​складаную эпідэмічную сітуацыю, COVID-19 на працу не ўплывае, усе змены ўкамплектаваныя цалкам. Аднак памежнікі беларускага боку кожныя суткі афармляюць толькі крыху больш за 500 фур, суседка-Літва не можа прыняць больш.

"Вялізныя чэргі як на выезд з Беларусі, так і на ўезд. У прынцыпе, на гэтым участку "Каменны Лог" заўсёды вялікія чэргі былі, але сярод тыдня спадаюць. Зараз чэргі вялікія, як кажа літоўскі бок, вельмі шмат у іх там хварэе супрацоўнікаў, прапускная здольнасць вельмі нізкая, адпраўляюць машыны два-тры чалавекі, не больш", - кажа адзін з беларускіх кіроўцаў.

У пункце пропуску знаходзіцца каля 300 машын, "Каменны Лог" - адзін з самых папулярных маршрутаў у перавозчыкаў. Каб прайсці мяжу, кіроўцам даводзіцца чакаць некалькі сутак.

"Два дні без душа, без прыбіральні, без рэстарана - нічога, як сабаку трэба стаяць на дарозе. На другой мяжы "Катлоўка" трэба чацвёра сутак стаяць, без душа, без прыбіральні - нічога", - тлумачыць кіроўца з Венгрыі.

Па словах начальніка памежнага кантролю, колькасць грузавікоў павялічылася, і ўплывае на гэта шэраг фактараў - нерытмічная праца пункта пропуску сумежнага боку, а таксама папулярнасць напрамка ў перавозчыкаў, так як на тэрыторыі суседняй рэспублікі няма абмежавання на ўвоз паліва.

"Часта складваецца так, што аўтамабілі ў пункце пропуску на беларускім баку, якія ўжо прайшлі ўсе віды кантролю, вымушаны гадзінамі стаяць і чакаць уезду на тэрыторыю Літоўскай Рэспублікі", - адзначае начальнік памежнага кантролю Максім Хамянок.

Памежнікі выпускаюць з Беларусі ўсе машыны, але "наплыву" легкавушак няма. Едуць пераважна тыя, хто працуе ў Літве, або кіроўцы-грузаперавозчыкі. На мяжы вадзіцелі і пасажыры праходзяць тэрмаметрыю, тыя, у каго ёсць сімптомы хваробы, трапляюць у рукі медыкаў з Ашмянаў.
Рэпартаж з "Каменнага Лога" чытайце на Sputnik.

Стужка навiн
0