МІНСК, 30 ліс - Sputnik. Літоўскі аператар сістэмы перадачы электраэнергіі Litgrid адправіў латвійскім і эстонскім аператарам дакумент, закліканы перашкаджаць гандлю электраэнергіяй з Беларускай атамнай станцыі, гаворыцца ў паведамленні Litgrid.
"Litgrid адправіў перагледжаны праект метадалогіі гандлю электраэнергіяй з Расіяй латвійскім і эстонскім аператарам", - заявіла прадстаўнік кампаніі Юрга Эйва РІА "Новости".
Літоўскі бок разлічвае, што новая метадалогія дазволіць стварыць перашкоды для гандлю беларускай электраэнергіяй, якая можа быць выпрацавана на БелАЭС. Метадалогія, закладзеная у 2018 годзе не дае магчымасці вызначыць фактычныя патокі энергіі з Расеі і Беларусі, у тым ліку з атамнай станцыі.
Таму афіцыйны Вільнюс мяркуе, што Рыга і Талін не павінны карыстацца старой метадалогіяй, калі набываюць энергію ў Расіі, каб услед за літоўскім бокам не дапусціць закупкі электраэнергіі беларускага паходжання.