Урачыстае адкрыццё юбілейнага 15-га сезона ДУМ-катка адбылося ў суботу ў расійскай сталіцы. На свяце гасцям прадставілі фрагмент з мюзікла Таццяны Наўкі "Руслан і Людміла" пры ўдзеле фігурыстаў Маргарыты Драбязко і Павіласа Ванагаса.
Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, хто з расійскіх зорак спорту, кіно і музыкі пабываў на адкрыцці самага вядомага ў Расіі навагодняга ДУМ-Катка.
Як паведамлялі арганізатары, на тэрыторыі будуць выкананыя ўсе неабходныя меры засцярогі ў сувязі з пандэміяй каронавіруса. Так, для гасцей прадугледжаны аднаразовыя маскі і пальчаткі, плошча ДУМ-катка дазваляе захоўваць сацыяльную дыстанцыю. Акрамя гэтага, прадугледжана дэзінфекцыя канькоў пасля кожнага пракату, устаноўлены рэцыркулятары паветра і бактэрыцыдныя лямпы.
Каток будзе працаваць да 1 сакавіка пры любым надвор'і.