У Беларусі выраслі пенсіі: колькі беларусаў атрымалі прыбаўку ў снежні

© Sputnik / Виктор ТолочкоПенсіянеры ў парку
Пенсіянеры ў парку - Sputnik Беларусь
У міністэрстве працы і сацыяльнай абароны таксама падлічылі, колькі складзе ў сярэднім пенсійная выплата ў непрацуючага пенсіянера да канца года.

З 1 снежня амаль 2,5 мільёна беларускіх пенсіянераў атрымаюць дадатак да пенсіі.

Па словах міністра працы і сацыяльнай абароны Ірыны Касцевіч, сёлета гэта ўжо другое па ліку павышэнне пенсійных выплат у рэспубліцы. На 6% пенсія вырасла 1 ліпеня і роўна на столькі ж павялічыцца з 1 снежня.

Дзясятая частка ВУП

"Але я хачу адзначыць, што на працягу гэтага года ў нас чатыры разы павышаўся бюджэт пражытачнага мінімуму. З бюджэтам пражытачнага мінімуму ў нас завязаныя так званыя ўзроставыя надбаўкі да пенсіі, якія выплачваюцца пенсіянерам 75 гадоў і старэй", - удакладніла міністр.

Памочнік старшыні Калегіі еўразійскай эканамічнай камісіі Ія Малкіна - Sputnik Беларусь
Радыё
Малкіна: пенсіі ў ЕАЭС можна будзе атрымліваць на радзіме і ў іншых краінах саюза

Ірына Касцевіч дадала, што павышэнні выплат у гэтым годзе прывялі ў выніку да таго, што сярэдняя пенсія па ўзросце ў непрацуючага пенсіянера складзе 513 рублёў.

"Калі паглядзець да снежня мінулага года, тэмп росту - 12%. На 2020 год у нас будзе выдаткавана на пенсію больш за 13 мільярдаў рублёў. Многа ці мала? Але калі параўнаць з ВУП, гэта амаль 9%", - канстатавала кіраўнік ведамства.

Якія змены ў пенсійным заканадаўстве

З 1 студзеня 2021 года ў Беларусі змяняецца максімальны перыяд заліку стажу па доглядзе за дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў, які ўлічваецца ў агульны стаж пры прызначэнні пенсіі. У Мінсацпрацы нагадалі, што ў бягучым годзе гэта было 9 гадоў, а з 1 студзеня 2021 году - 12 гадоў.

Беларускія грошы - Sputnik Беларусь
Мінпрацы расказала, у якую суму абыйдзецца павышэнне пенсій

"Важная яшчэ адна мера, зноў жа тычыцца мам, якія нарадзілі чацвярых і больш дзетак, гэта страхавой стаж. У наступным годзе ў нас страхавы стаж для таго, каб увайсці ў пенсійную сістэму, - 18 гадоў. З 2025 года - ужо 20 гадоў. Для мам, якія выхавалі чацвярых дзетак, страхавы стаж будзе 10 гадоў ", - распавяла Ірына Касцевіч.

Пры гэтым яна звярнула ўвагу, што ў тым выпадку, калі адзін з бацькоў "выхоўваў не менш за 20 гадоў інваліда з нараджэння першай групы, то з 1 студзеня 2021 года пенсія павялічваецца ў два разы".

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала