Урад Беларусі мае намер спыніць "уцечку мазгоў" з краіны

© Sputnik / Алексей Филиппов / Перайсці ў медыябанкПасажыры ў масках, архіўнае фота
Пасажыры ў масках, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца на
НовостиTelegram
Паводле звестак МУС, пасля выбараў з краіны ў Польшчу, Украіну і Літву з'ехала больш за 13 тысяч беларускіх грамадзян.

МІНСК, 2 сне - Sputnik. У Беларусі будуць працаваць над прадухіленнем "уцечкі мазгоў", заявіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка сёння ў Палаце прадстаўнікоў, прадстаўляючы праграму дзейнасці ўрада да 2025 года.

Выпускніца замежнай ВНУ - Sputnik Беларусь
У Беларусі перастануць прызнаваць дыпломы, атрыманыя за мяжой

"Прадугледжваецца комплексная карэкціроўка заканадаўства аб міграцыі. Значныя намаганні будуць накіраваны на скарачэнне адтоку насельніцтва, перш за ўсё, моладзі, наданне знешняй міграцыі зваротнага характару, прадухіленне так званай ўцечкі мазгоў", - сказаў Раман Галоўчанка.

Акрамя таго, па словах Галоўчанкі, урад будзе працаваць над стымуляваннем прытоку ў краіну высокакваліфікаванай замежнай працоўнай сілы.

Па дадзеных Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС, з Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў з'ехалі не менш за 13 тысяч грамадзян - у Польшчу, Літву, Украіну.

Як раней распавёў Sputnik кіраўнік дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун, ад пачатку верасня на Украіну з Беларусі з'ехалі каля 3 тысяч чалавек.

"На тэрыторыю Польшчы быў самы вялікі ўезд - каля 10 тысяч чалавек. Латвія і Літва - значна менш. Вобразна кажучы, не больш за 500 чалавек выехалі ў гэтыя дзве краіны", - распавёў ён.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што сітуацыя з выездам беларусаў з краіны ў суседнія дзяржавы пакуль яшчэ "не крытычная і не наносіць сур'ёзнай шкоды нацыянальнай бяспецы".

Стужка навiн
0