Прэс-служба Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) паведаміла аб паскарэнні інфляцыі з-за росту коштаў на імпартаваныя тавары нехарчовай групы, а таксама на харчовыя тавары пераважна крытычнага імпарту, пры гэтым адзначаецца паскарэнне росту коштаў на сацыяльна значныя тавары (цукар, мяса і мясапрадукты, малако, яйкі і іншыя), піша дзяржагенства БелТА.
Ці атрымаецца утаймаваць кошты на крытычны імпарт і як справіцца з інфляцыяй? Сваім поглядам на сітуацыю са слухачамі радыё Sputnik падзяліўся вядомы беларускі эканаміст Яраслаў Раманчук.
"Павышэнне коштаў - гэта невялікая частка агульнай карціны. На самай справе, інфляцыя з'яўляецца следствам грашова-крэдытнай палітыкі. Глядзім, як павялічылася крэдытаванне - 25-28%, глядзім інфляцыйныя чаканні - у студзені 10,1%, а на бліжэйшыя 12 месяцаў - 11,3%. Усё гэта свежыя дадзеныя Нацбанка", - сказаў эксперт.
Каментар вядомага беларускага палітыка і эканаміста Яраслава Раманчука слухайце ў аўдыёзапісы на радыё Sputnik Беларусь.