Відэа

Фабрыка елачных цацак выпусціла калекцыю шароў "у масках" - відэа

Падпісацца
Новая калекцыя выпушчаная адмыслова, каб падтрымаць пакупнікоў, якія захоўваюць масачны рэжым, і шары ўжо карыстаюцца вялікім попытам. Глядзіце на відэа, як вырабляюць елачныя цацкі.

Ад 30-х гадоў да нашых дзён: у Віцебску адкрылася выстава елачных цацак - Sputnik Беларусь
Відэа
Ад 30-х гадоў да нашых дзён: у Віцебску адкрылася выстава елачных цацак
Краснаярская фабрыка елачных цацак "Бірусінка" выпусціла да Новага года калекцыю шароў у масках "Бывайце здаровы". Супрацоўнікі фабрыкі ўручную вырабляюць і распісваюць шары з новай калекцыі, выпушчанай спецыяльна, каб выказаць падтрымку пакупнікам, якім даводзіцца насіць ахоўныя маскі.

Медыцынская маска стала своеасаблівым сімвалам 2020 года, што, па словах мастачкі фабрыкі Таццяны Прышэдзька, і падштурхнула майстроў да ідэі калекцыі для штогадовага абнаўлення асартыменту. "Сам год падказаў ідэю стварэння елкавага шарыка, які таксама выконвае масачны рэжым", - сказала яна.

Па словах кіраўніцтва фабрыкі, попыт на шары ў масках рэзка ўзрос ужо праз тыдзень пасля прэзентацыі калекцыі. Заказы на іх паступаюць з усёй Расіі. Вытворчасць працуе ва ўзмоцненым рэжыме, выпускаючы каля 100 цацак у дзень.

Стужка навiн
0