Затрыманых аўтараў Sputnik Латвія адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе

© Sputnik / Алексей Филиппов / Перайсці ў медыябанкЛагатып міжнароднага інфармацыйнага брэнда "Спутник".
Лагатып міжнароднага інфармацыйнага брэнда Спутник. - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У МЗС РФ асудзілі дзеянні латвійскіх уладаў супраць рускамоўных журналістаў і назвалі іх "абуральным прыкладам зневажання асноў дэмакратычнага грамадства - свабоды СМІ і выказвання меркаванняў".

МІНСК, 4 сне - Sputnik. Затрыманыя ў Латвіі журналісты, якія пішуць для Sputnik Латвія і Baltnews, адпушчаныя пад падпіску аб нявыездзе, паведамілі ў Sputnik Латвія.

Сіманьян адрэагавала на забарону пяці тэлеканалаў RT у Літве - Sputnik Беларусь
Сіманьян адрэагавала на забарону пяці тэлеканалаў RT у Літве

Sputnik Блізкае замежжа раней паведаміў, што рускамоўным латвійскім журналістам, у тым ліку тым, якія супрацоўнічаюць з парталамі Baltnews і Sputnik Латвія, прад'яўленыя абвінавачванні па артыкуле аб парушэнні рэжыму санкцый Еўрасаюза. Напярэдадні ў стрынгераў прайшлі ператрусы.

Абвінавачванні прад'яўленыя па артыкуле 84 крымінальнага закона Латвіі, санкцыя артыкулу - ад грашовага штрафу да турэмнага зняволення. Sputnik Латвія і Baltnews звязаны з медыягрупай МІА "Россия сегодня". Пры гэтым латвійскія журналісты, якія пішуць для гэтых СМІ, не з'яўляюцца іх супрацоўнікамі, а выступаюць толькі як пазаштатныя аўтары.

Затрыманні, допыты і падпіска аб нявыездзе

"Трэцяга снежня служба дзяржаўнай бяспекі Латвіі правяла затрыманні, допыты, ператрусы, канфіскацыю аргтэхнікі і прад'явіла крымінальныя абвінавачванні аўтарам расійскіх парталаў Baltnews і Sputnik Латвія. Былі затрыманыя, дапытаныя і адпушчаныя пад падпіску аб нявыездзе і неразгалошванні шэсць латвійскіх журналістаў, у тым ліку былы галоўны рэдактар Baltnews Латвія Андрэй Якаўлеў", - сказалі ў Sputnik Латвія.

Там падкрэслілі, што ўсе затрыманыя зъяўляюцца не штатнымі супрацоўнікамі МІА "Россия сегодня". Адзначаецца, што ўсе аўтары - грамадзяне Латвіі (альбо жыхары Латвіі ў статусе неграмадзян), рускамоўныя журналісты альбо прадстаўнікі рускамоўных грамадскіх арганізацый Латвіі.

"Юрысты агенцтва цяпер падключыліся да вырашэння гэтай сітуацыі", - удакладнілі ў Sputnik Латвія.

Рэакцыя РФ

У МЗС РФ асудзілі дзеянні латвійскіх уладаў супраць рускамоўных журналістаў і назвалі іх "абуральным прыкладам зневажання асноў дэмакратычнага грамадства - свабоды СМІ і выказвання меркаванняў". У міністэрстве падкрэслілі, што гэта карная акцыя, "якая не пакідае ніякіх сумневаў у русафобскім падтэксце сфабрыкаваных абвінавачванняў". Расійскае ведамства мае намер падняць гэтае пытанне на пляцоўцы СМЗС АБСЕ.

Кіраўнік міжнароднага камітэта Саўфеда Канстанцін Касачоў назваў падзеі ў Латвіі юрыдычным свавольствам і палітычным бязмежжам. Паводле яго слоў, "па-за законам - дзеянні латвійскіх уладаў, краіны, якая працуе пад прыкрыццем Еўрасаюза і НАТА, а таму беспакарана душыць свабоду слова і свабоду перакананняў".

"Так і хочацца прапанаваць зараз расійскім уладам заганяць пад санкцыі першых асоб замежных СМІ, якія працуюць у Расіі, і якія дазваляюць сабе крытычна каментаваць нашы справы (успомнім хоць бы нядаўнюю адыёзную гісторыю з пошукам кандыдата-русафоба на пасаду карэспандэнта New York Times у Маскве), і пачаць зачыняць адпаведныя карпункты адзін за адным... Не, не буду. "З ваўкамі жыць, па воўчы выць" - гэта не пра нас, не пра Расію. Хоць і прыходзіцца мець справу з ваўчынай зграяй", - падсумаваў палітык.

Галоўны рэдактар ​​МІА "Россия сегодня" і RT Маргарыта Сімантян выказала надзею, што Расія адкажа на крымінальныя справы супраць рускамоўных журналістаў.

Стужка навiн
0