Беларусь закупіла 160 тысяч тон нафты гатунку Azeri Light

© Sputnik / Владимир Астапкович / Перайсці ў медыябанкНафтабаза на тэрыторыі марскога гандлёвага порта
Нафтабаза на тэрыторыі марскога гандлёвага порта - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Азербайджанскае чорнае золата паступіць на Мазырскі НПЗ па трубаправодзе "Дружба" з украінскага порта ў Адэсе.

МІНСК, 7 сне - Sputnik. Нафту гатунку Azeri Light была закуплена ў рамках спотавага пагаднення, паведаміў Sputnik прэс-сакратар канцэрна "Белнафтахім" Аляксандр Цішчанка.

Вядучы аналітык Агенцтва палітычных і эканамічных камунікацый Міхаіл Няйжмакаў - Sputnik Беларусь
Радыё
Што будзе са здабычай нафты і коштамі ў 2021 годзе - эксперт аб сустрэчы АПЕК+

Раней прэс-сакратар расийскай кампаніі "Транснафта" Ігар Дзёмін распавёў, што на суткі была спынена транспарціроўка нафты па ўчастку трубаправода "Дружба" Міхалкі - Броды ў напрамку Венгрыі і Славакіі.

Па дадзеных афіцыйнага прадстаўніка кампаніі, часовае прыпыненне транзіту было звязана з планавай прапампоўкай сыравіны на Мазырскі НПЗ з украінскага порта ў Адэсе.

"У дадзеным выпадку гаворка ідзе пра спотавыя пастаўки лёгкай нафты Azeri Light: лістапад і снежань - па 80 тысяч тон", - сказаў прэс-сакратар канцэрна "Белнафтахім".

Такім чынам ён пракаментаваў часовы прыпынак транзіту нафты з Расіі па магістральным трубаправодзе ў бок Венгрыі і Славакіі.

Аляксандр Цішчанка звярнуў увагу, што "выкарыстанне лёгкай нафты - эфектыўны спосаб павелічэння выхаду светлых нафтапрадуктаў".

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0