Глядзіце на відэа, што адбываецца за сценамі дзіцячага ізалятара, і хто туды трапляе.
За што
Прыёмнік-размеркавальнік для непаўналетніх на завулку Акрэсціна ў Минску - адзіная спецустанова такога тыпу ў рэспубліцы. Туды па рашэнні суда трапляюць за "дробныя" правапарушэнні: бадзяжніцтва, ужыванне алкаголю, курэнне, крадзяжы, рабаванні.
Прыёмнік разлічаны на 15 чалавек, але з-за каронавірусных абмежаванняў сёння ва ўстанове ўсяго пяць хлопчыкаў і дзяўчынак. Сярод іх і 15-гадовая Крысціна з Краснаполля.
"За што тут апынулася? Па-першае, лавілі пасля 23:00 без суправаджэння старэйшых і ў нецвярозым выглядзе. Па-другое, 205-я (артыкул КК РБ - Sputnik) - крадзеж тэлефона і барсеткі. Хутка будзе суд", - пералічвае свае "подзвігі" Крысціна.
Рабяты праводзяць у прыёмніку 30 сутак. Затым па рашэнні суда яны трапляюць на далейшую прафілактыку ў спецвучылішчы закрытага тыпу, такія ёсць у Магілёве, Крывічах і Петрыкаве.
"Маё меркаванне такое: дзецям дадзена шмат правоў і свабод, свае абавязкі яны пакуль не ведаюць. Як правіла, у прыёмнік трапляюць дзеці з няпоўных, сацыяльна неўладкаваных сем'яў, тыя, хто адчувае недахоп хатняга цяпла. І, вядома, вуліца заўсёды іх чакае: там сябры-таварышы, якія навучаць, раскажуць "як трэба", - тлумачыць начальнік прыёмніка-размеркавальніка Ларыса Лычкоўская.
Умовы
Умовы амаль як у піянерскім лагеры. Распарадак ў дзяцей такі: у першай палове дня ўрокі, як у школе: мовы, літаратура, матэматыка, фізіка; ў другой палове - адпачынак, настольныя гульні, прагляд тэлевізара. Ёсць магчымасць пагутарыць з роднымі па тэлефоне ў любы час, а перадачы ад іх не абмежаваныя. Бацькі могуць прыйсці ў любы дзень, праўда, убачыцца са сваімі дзецьмі пакуль нельга: дзейнічае антыкавідны рэжым.
Кормяць у прыёмніку-размеркавальніку "амаль як дома". За меню ва ўстанове адказвае мясцовы повар Ганна Канстанцінаўна.
"Вось спытайце ў дзяцей ім вельмі падабаецца, кажуць, нават дома так нас не кормяць. Стараемся на святы, выпечку часам зробім, хоць тут не разлічана на гэта, але мы ўжо так у выглядзе выключэння можам прыгатаваць", - рапартуе повар.
Што далей
З непаўналетнімі працуюць выхавальнікі-міліцыянеры і мясцовы псіхолаг. Праводзяць гутаркі і сеансы арт-тэрапіі, праз малюнкі спецыяліст можа даведаецца, што ў падлеткаў на душы.
"Тлумачу, што гэта дапамога, па-новаму глядзяць. Кажу, ты уяві, што было на месцы, дзе ты жыў, піў, паліў, бадзяўся. Кажу, там была небяспечная среда. А ты тут у бяспецы, і плюс гэта як дапамога табе ўстаць на ногі, пераасэнсаваць сваё жыццё і ў будучыні паступіць, стаць годным грамадзянінам і выканаць сацыяльную ролю - стаць сем'янінам", - распавядае псіхолаг установы Наталля Фалевіч.
15-гадовая Крысціна з Краснополля ў прыёмніку навучылася маляваць і палюбіла чытаць кнігі, "здужала" ужо восем. Дзяўчына ўстала на шлях выпраўлення: хоча "памяняць" характар, набрацца розуму-розуму і кінуць паліць. Новы год-2020 яна сустрэне ў спецустанове ў Петрыкаве, але планы на будучыню Крысціна ўжо пабудавала.
"Хачу праз два гады забраць маму, пераехаць у Мінск, здаць на правы, а не хадзіць з набытымі. Брата малодшага перавесці ў школу, пачаць вучыцца на другую прафесію: гэта на кандытара і ісці ўсё вышэй і вышэй", - кажа яна.
У 2019-м за здзяйсненне розных злачынстваў былі асуджаныя 727 непаўналетніх. З іх 90 пазбавіліся волі, яшчэ 120 атрымалі пакаранне ў выглядзе абмежавання волі. Камусьці прызначылі адтэрміноўку выканання пакарання - прымусовыя меры выхавання, папраўчыя работы або выпісалі штрафы для бацькоў.