МІНСК, 7 сне- Sputnik. Заканадаўства Рэспублікі Беларусь дакладна рэгламентуе, што такое забастоўка і парадак яе арганізацыі, заявіў карпаратыўнаму выданню намеснік гендырэктара прадпрыемства Сяргей Яўтушык.
Раней на пасяджэнні камісіі па калектыўнай дамове ААТ "Нафтан" было прынята рашэнне аб часовым прыпыненні дзеяння асобных нормаў, выкладзеных у абзацах 5 і 6 пункта 5.12 калектыўнага дагавора. Іншымі словамі, адміністрацыі прадпрыемства стала прасцей звальняць супрацоўнікаў, якія маюць дысцыплінарныя спагнанні ці прагулы.
"У нас ёсць некалькі работнікаў, якія знялі відэа, размясцілі яго ў Telegram каналах, адправілі наймальніку зварот і лічаць, што яны далучыліся да стачкі. Рэальна ж, калі работнік не ходзіць на працу, то юрыдычна здзяйсняе прагулы", - упэўнены намеснік гендырэктара ААТ "Нафтан".
Сяргей Яўтушык адзначыў, што ў падобных выпадках наймальнік абавязаны прымяніць дысцыплінарныя меры спагнання. "У дадзеным выпадку - гэта звальненне па артыкуле за прагулы. Некалькі работнікаў за гэта ўжо звольненыя".
Па дадзеных аддзела кадраў ААТ "Нафтан" на 4 снежня звольнена: 5 работнікаў за прагулы, 1 за невыкананне працоўных абавязкаў.