МАК часова забараніў Лукашэнку ўдзельнічаць у сваіх мерапрыемствах

© AFP 2024 / CHARLY TRIBALLEAUАлімпійскія кольцы ў Токіа
Алімпійскія кольцы ў Токіа - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кіраўнік Міжнароднага алімпійскага камітэта адзначыў, што гэтае рашэнне таксама датычыцца ўсіх членаў кіраўніцтва НАК Беларусі.

МІНСК, 8 сне - Sputnik. Прэзідэнту Беларусі і кіраўніку нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандру Лукашэнку часова забаронена ўдзельнічаць ва ўсіх мерапрыемствах пад эгідай Міжнароднага Алімпійскага камітэта, пра гэта заявіў напярэдадні прэзідэнт МАК Томас Бах.

Сцягі каля будынка МЗС у Мінску - Sputnik Беларусь
Макей распавёў, як Беларусь адкажа на санкцыі ЕС

"Міжнародны алімпійскі камітэт вырашыў часова забараніць усім членам кіраўніцтва (НАК Беларусі) удзел ва ўсіх турнірах МАК, уключаючы Алімпіяду.

Гэта адносіцца да прэзыдэнта НАК Аляксандра Лукашэнкі, віцэ-прэзідэнта НАК Віктара Лукашэнкі і Дзмітрыя Баскава як члена выканкама НАК", - сказаў ён.

Па словах Баха, у камітэце прыйшлі да высновы, што кіраўніцтва НАК Беларусі не абараняе спартсменаў у належнай меры ад палітычнай дыскрымінацыі.
"Гэта не адпавядае алімпійскай хартыі і б'е па рэпутацыі ўсяго алімпійскага руху", - дадаў кіраўнік арганізацыі.

Бах таксама распавёў, што МАК больш не будзе накіроўваць сродкі ў рэспубліканскі НАК.

"Грошы ад МАК больш не будуць паступаць у НАК Беларусі, а будуць ісці наўпрост спартсменам беларускім", - сказаў ён.

Прэзідэнт МАК падкрэсліў, што ўведзеныя супраць беларускіх спартыўных функцыянераў меры не паўплываюць на выступ спартсменаў з рэспублікі на Алімпіядзе ў Токіа, якая адбудзецца ў 2021 годзе.

Нагадаем, што ў кастрычніку бягучага года Вольнае аб'яднанне спартсменаў (ВАС) звярнулася ў МАК з просьбай правесці расследаванне, ці не парушае НАК Беларусі Алімпійскую хартыю. У той жа час частка беларускіх спартсменаў заявіла, што не згодная з пазіцыяй ВАС, і "хоча спакойна і па плане рыхтавацца да Алімпійскіх гульняў, а не ўдзельнічаць у палітычных спрэчках". У канцы лістапада ў МАК пачаўся афіцыйны разгляд па факце звароту.

Каго закрануць санкцыі?

У выканкам НАК Беларусі ўваходзяць Аляксандр Лукашэнка (прэзідэнт НАК), яго сын Віктар (першы віцэ-прэзідэнт), Дзмітрый Даўгалёнак (віцэ-прэзідэнт), Паліна Галавіна (генеральны сакратар і віцэ-прэзідэнт), а таксама старшыня ФХБ Дзмітрый Баскаў, дырэктар Спартыўнага клуба ФПБ Валянцін Баравок, галоўны трэнер нацзборнай па настольным тэнісе Аляксандр Пяткевіч, міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, рэктар БДУФК Сяргей Рэпкін, намеснік старшыні Мінгарвыканкама Арцём Цура, старшы трэнер нацкоманды па мастацкай гімнастыцы Любоў Чаркашына, старшыня Паралімпійскага камітэта Алег Шэпель і намеснік старшыні ГА "Федэрацыя вулічнага спорту" Антон Юспа.

Стужка навiн
0