Нягледзячы на пандэмію і дзеючыя ва ўсім свеце абмежаванні на правядзенне калядных і навагодніх мерапрыемстваў, арганізатары фестывалю змаглі стварыць перадсвяточны настрой для жыхароў эстонскай сталіцы.
Па словах саміх гараджан, людзі вельмі засумавалі па такіх мерапрыемствах, ім патрэбныя забавы. Таму з'яўленне ў Таліне светлавых інсталяцый - вялікая падзея для горада, лічаць яны.
Усяго пад адкрытым небам прадстаўлена больш за 30 велізарных светлавых фігур, а таксама арганізаваны калядны кірмаш і рэзідэнцыя Санта-Клаўса.