Першы прэм'ер Беларусі Вячаслаў Кебіч - фотахроніка палітычнага жыцця
Першы прэм'ер Беларусі Вячаслаў Кебіч - фотахроніка палітычнага жыцця
Sputnik Беларусь
Савецкі і беларускі палітык, адзін з падпісантаў Белавежскіх пагадненняў 1991 года памёр 9 снежня 2020 года ад ускладненняў каронавіруснай інфекцыі. 09.12.2020, Sputnik Беларусь
З 1991 па 1994 год Вячаслаў Кебіч быў першым прэм'ер-міністрам Беларусі, а на першых прэзідэнцкіх выбарах - галоўным апанентам Аляксандра Лукашэнкі. У наступныя гады быў членам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, узначальваў створаны ім самім Беларускі гандлёва-фінансавы саюз. Аўтар кніг "Спакушэнне ўладай" і "Белавежскі гамбіт".Глядзіце ў фотастужцы Sputnik знакавыя гістарычныя фота беларускага палітыка, які ўвайшоў у гісторыю.
Савецкі і беларускі палітык, адзін з падпісантаў Белавежскіх пагадненняў 1991 года памёр 9 снежня 2020 года ад ускладненняў каронавіруснай інфекцыі.
З 1991 па 1994 год Вячаслаў Кебіч быў першым прэм'ер-міністрам Беларусі, а на першых прэзідэнцкіх выбарах - галоўным апанентам Аляксандра Лукашэнкі. У наступныя гады быў членам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, узначальваў створаны ім самім Беларускі гандлёва-фінансавы саюз. Аўтар кніг "Спакушэнне ўладай" і "Белавежскі гамбіт".
Глядзіце ў фотастужцы Sputnik знакавыя гістарычныя фота беларускага палітыка, які ўвайшоў у гісторыю.
Прэзідэнт Украіны Леанід Краўчук, Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь Станіслаў Шушкевіч і прэзідэнт РСФСР Барыс Ельцын пасля падпісання Пагаднення аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Белавежская пушча, ўрадавая паляўнічая дача Віскулі. 8 снежня 1991 г. Справа - Старшыня Савета Міністраў Беларусі Вячаслаў Кебіч.
Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Барыс Ельцын у Парламенце Рэспублікі Беларусь у снежні 1991-га, калі ў нашай краіне Вярхоўным Саветам была ратыфікаваная дамова аб стварэнні новай Садружнасці.
"Калі б зараз я апынуўся ў 1991 годзе, я б паставіў подпіс пад дакументам з яшчэ большым запалам", - успамінаў Шушкевіч. "Я да гэтага часу не магу змірыцца і пагадзіцца з тым, што адбылося. Калі б я быў на месцы Гарбачова, то ўсіх нас, "падпісантаў", пасадзіў бы ў "Матроскую цішыню", - бедаваў у сваю чаргу Кебіч.
Для большасці беларусаў Кебіч быў тады знакам усяго савецкага. Аднак на пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя менавіта ў руках Кебіча былі сканцэнтраваны літаральна ўсе кіраўнічыя рычагі, усе рэсурсы краіны, а значыць, і паўнамоцтвы прымаць рашэнні, атрымліваць сінякі і гузы.
Дзяржсакратар РФ Генадзь Бурбуліс (справа) сустракае ў аэрапорце Старшыню Вярхоўнага Савета Беларусі Станіслава Шушкевіча (злева) і намесніка Старшыні Вярхоўнага Савета Беларусі Вячаслава Кебіча (у цэнтры) 6 ліпеня 1992 года.
Старшыня Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Кебіч, старшыня Савета Міністраў Расійскай Федэрацыі Віктар Чарнамырдзін і Прэзідэнт Украіны Леанід Кучма (злева направа сядзяць) падчас цырымоніі падпісання Заявы Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі і Украіны аб неадкладных мерах па паглыбленні эканамічнай інтэграцыі. Падмаскоўная рэзідэнцыя Урада РФ у Нова-Агарове 1 ліпеня 1993 года.
Старшыня Савета міністраў Беларусі Вячаслаў Кебіч, старшыня Савета міністраў РФ Віктар Чарнамырдзін і прэм'ер-міністр Украіны Леанід Кучма святкуюць падпісанне заявы аб неадкладных мерах па паглыбленні эканамічнай рэформы.
Старшыня Савета Міністраў Беларусі Вячаслаў Кебіч, старшыня Савета Міністраў РФ Віктар Чарнамырдзін і Прэм'ер-міністр Украіны Леанід Кучма ў падмаскоўнай рэзідэнцыі ўрада РФ 1 ліпеня 1993 года.
Самы яскравы фотаздымак 1994 года напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў - знакаміты пацалунак Віктара Чарнамырдзіна і Вячаслава Кебіча. "Працуючы з Чарнамырдзіным, я ніколі не лічыў сябе яго падапечным, - успамінаў у інтэрв'ю Кебіч. - Мы з ім былі дружныя, і ён мяне паважаў, як паважаў бы кіраўніка любой іншай буйной дзяржавы. Больш за тое, сёння хачу смела сказаць - я практычна не плаціў ні за газ, ні за электраэнергію, ні за нафту. Таму што былі добрыя адносіны".
Былы прэм'ер-міністр Беларусі Вячаслаў Кебіч быў адзіным палітыкам, які праз гады шкадаваў пра тое, што меў дачыненне да падпісання пагаднення ў Віскулях.