Праезд у грамадскім транспарце падаражэў у Мінску: што варта ведаць

© Sputnik / Виктор ТолочкоАўтобусы ў Мінску
Аўтобусы ў Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Павышэнне коштаў тычыцца гарадскіх і прыгарадных аўтобусаў, тралейбусаў, трамваяў і метро. Раней аб новых транспартных тарыфах заявілі ўлады Гомельскай, Гродзенскай, Віцебскай і Брэсцкай абласцей.

МІНСК, 9 сне - Sputnik. З сённяшняга дня ў сталіцы на 10 капеек даражэе праезд у грамадскім транспарце, распавяла Sputnik прэс-сакратар ГП "Мінсктранс" Алена Грамыка.

Пасажыры каля прыгараднай электрычкі - Sputnik Беларусь
БЧ пусціць на зімовыя святы дадатковыя цягнікі

Адна паездка ў гарадскім транспарце цяпер каштуе 75 капеек, у метро - 80 капеек, у экспрэсных маршрутах - 90 капеек, у прыгарадным транспарце праезд падаражэў на адну капейку за адзін кіламетр.

"Што датычацца старых талонаў, то яны дзейнічаюць 30 дзён - па 7 студзеня ўключна. Пасля гэтага іх можна будзе абмяняць у спецыялізаваных кіёсках з даплатай розніцы", - патлумачыла суразмоўца.

Старыя праязныя сапраўдныя на працягу свайго тэрміну дзеяння, а вось кошты на новыя БСК павялічыліся на 15%. Да прыкладу, праязны на 30 сутак на адзін від наземнага транспарту цяпер абыдзецца ў 33,75 рублёў, на метро - 36 рублёў.

Апошні раз грамадскі транспарт у Мінску даражэў ў снежні 2019 года - на 5 капеек. Нагадаем, што ў лістападзе бягучага года новыя цэны на паездкі ўсталявалі ў Гомельскай і Гродзенскай абласцях, з першых дзён снежня - у Віцебскай, Брэсцкай, Мінскай і Магілёўскай абласцях.

Стужка навiн
0