Вікторыя Азаранка атрымала ўзнагароду WTA за лепшы камбэк года

© Photo : WTAВікторыя Азаранка
Вікторыя Азаранка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Былая першая ракетка свету ў бягучым годзе здолела заваяваць свой першы тытул за больш чым чатыры гады.

МІНСК, 9 сне - Sputnik. Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка стала ўладальніцай узнагароды "Вяртанне года", паведаміла Жаночая тэнісная асацыяцыя (WTA).

У 2020 годзе спартсменка атрымала 18 перамог у 24 праведзеных матчах. Упершыню за апошнія чатыры гады яна выйграла турнір у Нью-Ёрку, а затым выйшла ў свой пяты фінал турніру Вялікага шлема на US Open, саступіўшы японцы Наомі Осака - 6:1, 3:6, 3:6.

У 2012 годзе Азаранка была першай ракеткай свету, на яе рахунку дзве перамогі на турнірах серыі Вялікага шлема. У 2016 годзе яна нарадзіла сына, пасля гэтага ў кар'еры беларускі пачаўся спад. У цяперашні час Азаранка дзякуючы апошнім перамогам вярнулася ў топ-20 і займае 13-ы радок у рэйтынгу WTA.

Гульцом года, па версіі WTA, стала амерыканка Сафія Кенін, якая перамагла на Australian Open. Дарэчы, у гэтым годзе Азаранка сустракалася з ёй на турніры ў Рыме і перамагла "усухую" - 6: 0; 6:0.

Самым прагрэсавальным гульцом года названа пераможніца Адкрытага чэмпіянату Францыі 19-гадовая полька Іга Швентак, пачатковец года - 23-гадовая аргентынка Надя Падарошка, якая дайшла да паўфіналу на "Ралан Гарос".

Узнагароду "Дуэт года" атрымалі францужанка Крысціна Младзеновіч і венгерка Ціма Бабош, якія перамаглі ў парным разрадзе на Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі і "Ралан Гарос". Трэнерам года стаў паляк Пётр Сіржпутоўскі, які працуе са Швентак.

Узнагароду за ўзорныя спартыўныя паводзіны, уладальніцу якой вызначаюць самі гульцы, атрымала чэшка Марыя Боўзкава. Пераможца ў намінацыі "Турнір года" не вызначаўся, так як некаторыя спаборніцтвы ў гэтым годзе не адбыліся з-за пандэміі каронавіруса.

Стужка навiн
0