У Мінску развіталіся з Вячаславам Кебічам

© SputnikЦырымонія развітання з першым прэм'ер-міністрам незалежнай Беларусі Вячаславам Кебічам
Цырымонія развітання з першым прэм'ер-міністрам незалежнай Беларусі Вячаславам Кебічам - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На цырымонію перадалі памятныя вянкі ад кіраўніка дзяржавы, ніжняй палаты беларускага парламента, Узброеных сіл і некаторых міністэрстваў і ведамстваў.

МІНСК, 11 сне - Sputnik. Цырымонія развітання з першым прэм'ер-міністрам незалежнай Беларусі Вячаславам Кебічам прайшла ў сталічным Доме афіцэраў, перадае Sputnik.

© SputnikЦырымонія развітання з першым прэм"ер-міністрам незалежнай Беларусі Вячаславам Кебічам
У Мінску развіталіся з Вячаславам Кебічам - Sputnik Беларусь
Цырымонія развітання з першым прэм"ер-міністрам незалежнай Беларусі Вячаславам Кебічам

На цырымонію даслалі вянок ад прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі (сам ён не змог прысутнічаць з-за ўдзелу ў саміце ЕАЭС) - яго перадаў кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Ігар Сяргеенка.

© SputnikПамятны вянок ад Аляксандра Лукашэнкі
У Мінску развіталіся з Вячаславам Кебічам - Sputnik Беларусь
Памятны вянок ад Аляксандра Лукашэнкі

З кветкамі прыйшлі старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў, памочнік прэзідэнта - інспектар па горадзе Мінску Аляксандр Барсукоў, віцэ-прэм'ер Беларусі Анатоль Сівак, міністр адукацыі Ігар Карпенка, член Савета Рэспублікі Міхаіл Русы і іншыя высокапастаўленыя асобы.

© SputnikНа цырымоніі развітання з Вячаславам Кебічам
У Мінску развіталіся з Вячаславам Кебічам - Sputnik Беларусь
На цырымоніі развітання з Вячаславам Кебічам

Падчас цырымоніі сыну Вячаслава Кебіча Алегу стала дрэнна, яго ў бальніцу павезла хуткая дапамога. Труну з Кебічам вынеслі з Дома афіцэраў пад суправаджэнне аркестра. Яго пахавалі на Усходніх могілках.

© SputnikЦырымонія развітання з Вячаславам Кебічам прайшла ў Доме афіцэраў
У Мінску развіталіся з Вячаславам Кебічам - Sputnik Беларусь
Цырымонія развітання з Вячаславам Кебічам прайшла ў Доме афіцэраў

Першы прэм'ер-міністр Беларусі памёр на 85-м годзе жыцця раніцай 9 снежня. У лістападзе ён заразіўся каронавірусам і ў вельмі цяжкім стане быў дастаўлены ў аддзяленне анестэзіялогіі і рэанімацыі Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра. Кебіч быў першым старшынёй Савета міністраў Рэспублікі Беларусь і ўзначальваў урад у 1991-1994 гадах. З'яўляўся галоўным апанентам Аляксандра Лукашэнкі на першых прэзідэнцкіх выбарах 1994 года. Ён быў жанаты, выхаваў дачку і двух сыноў.

Стужка навiн
0