Беларусь рыхтуецца наладзіць вытворчасць вакцыны ад COVID-19

© Sputnik / Илья Питалев / Перайсці ў медыябанкШпрыц з вакцынай супраць COVID-19
Шпрыц з вакцынай супраць COVID-19 - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Па словах віцэ-прэм'ера, ва ўмовах пандэміі ў рэспубліцы ўжо перапрафілявалі некаторыя прадпрыемствы для выпуску неабходных медпрэпаратаў.

МІНСК, 14 сне - Sputnik. Беларусь прапрацоўвае пытанне аб закупцы вакцыны ад COVID-19 і арганізацыі яе вытворчасці, заявіў віцэ-прэм'ер Ігар Петрышэнка ў эфіры тэлеканала АНТ.

Расійская вакцына Спутник V - Sputnik Беларусь
Эксперт патлумачыў негатыўнае стаўленне Захаду да вакцыны "Спутник V"

"З дапамогай расійскіх калег актыўна працуем і над закупкай вакцыны ад каронавіруса, і над тым, каб пачаць у сябе яе вытворчасць", - сказаў віцэ-прэм'ер.

Паводле яго слоў, у праекце бюджэту-2021 закладзена каля 50 мільёнаў рублёў на закупку вакцыны ад каронавіруса, каб прышчапіць каля двух мільёнаў грамадзян краіны.

Віцэ-прэм'ер падкрэсліў, што краіна поўнасцю забяспечана ўсімі неабходнымі медыкаментамі, сродкамі індывідуальнай абароны і сродкамі дэзінфекцыі для барацьбы з COVID-19.

"Мы перапрафілявалі нашы прадпрыемствы на выпуск запатрабаваных медпрэпаратаў, перагрупавалі ложкавы фонд. Выпускаем медыцынскія маскі, рэспіратары, ахоўныя касцюмы, дэзінфікуючыя сродкі ў дастатковай колькасці. Мы разгарнулі вытворчасць усяго неабходнага для абароны ўрачоў і пацыентаў літаральна на працягу паўгода, каб не залежаць ні ад каго", - запэўніў Петрышэнка.

Нагадаем, Беларусь стала першай замежнай краінай, у якой стартавалі клінічныя даследаванні расійскай вакцыны ад COVID-19 "Спутник V". Пазней стала вядома, што прэс-сакратар беларускага прэзідэнта Наталля Эйсмант увайшла ў групу людзей, якіх прышчапілі расійскай вакцынай "Спутник V", паведаміўшы журналістам, што "адчувае сябе выдатна". Таксама раней дзеянне прэпарата на сабе выпрабаваў і прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка.

Стужка навiн
0